Як нарыхтаваць бярозавы сок бясплатна?

Па словах інжынера па якасці Ганцавіцкага лясгаса Кацярыны Андрэюк, чалавеку, які жадае сам нарыхтаваць бярозавага соку, запаўняць дакументы, а тым больш плаціць за гэта не прыйдзецца. Яму неабходна звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства і паведаміць аб гэтым. Там яму раскажуць і пакажуць, дзе яго можна збіраць і як гэта рабіць правільна.

“У нас створаны ўсе ўмовы для таго, каб забяспечыць патрэбы ганцаўчан у гэтым лекавым напоі. Рызыкаваць не патрэбна, бо за самавольную падсочку бяроз можна атрымаць немалы штраф”, – сказала Кацярына Мікалаеўна.

Калі людзі не хочуць гэтага клопату, то можна купіць ужо гатовы сок. Па словах спецыяліста лясгаса, менавіта так многія і робяць. Для гэтага зноў жа патрэбна звярнуцца ў любое лясніцтва. Там пасля аплаты выпішуць цэтлік на пэўны аб’ём соку, за якім патрэбна ехаць у лес. У лесе вы возьмеце сок з любога дрэва, якое вам спадабаецца. Сёлета 1 літр соку абыдзецца ў 941 рубель.

Тых, хто праігнаруе закон, чакае пакаранне па арт. 15.22 КоАП («Незаконное уничтожение или повреждение древесно-кустарниковой или иной растительности»). Нават за парушэнне тэхналогіі збору соку можна зарабіць штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, а калі гэта індывідуальны прадпрымальнік, то ад 10 да 200 базавых велічынь.

Лекавыя якасці бярозавага соку. Яго прымяненне ў касметалогіі

З даўніх вякоў бярозу лічылі асаблівым дрэвам. Беластволая прыгажуня асацыіравалася са стройнай дзяўчынай, якой не толькі прысвячаліся вершы і песні – людзі бярозавыя пупышкі і лісты выкарыстоўвалі для лячэння, з галінак бярозы рабілі венікі для лазні, а цяпер з гэтага дрэва здабываюць дзёгаць і ксіліт (з ксіліту робяць заменнік цукру для хворых дыябетам). А вось самым прыемным і смачным лекавым сродкам, які дорыць нам гэтае дрэва, з’яўляецца бярозавы сок, для збору якога цяпер настаў якраз зручны момант.

У склад бярозавага соку ўваходзіць вялікая колькасць мікраэлементаў і арганічных кіслот. Менавіта пагэтаму бярозавы сок прымяняюць пры лячэнні многіх захворванняў. Празрысты і саладкаваты напой рэкамендуецца піць людзям з захворваннем страўніка, печані, дванаццаціперснай кішкі, захворванні жоўцевага пузыра, язве.

Карысны ён і пры захворванні мачапалавой сістэмы: рэгулярны прыём гэтага напою пазбавіць ад ныркавых камянёў і камянёў у мачавым пузыры. Пры радыкулітах, рэўматызмах, артрытах, галаўных болях, а таксама бранхітах і туберкулёзе таксама карысна піць бярозавы сок.

Вясной, калі наш арганізм аслаблены, гэты цудадзейны напой справіцца з авітамінозам, вясенняй дэпрэсіяй і напоўніць арганізм сіламі і бадзёрасцю. Карысны ён пры алергіі і нават пры венерычных захворваннях.

Нядаўна прачытала ў інтэрнэце аб карысці бярозавага соку для твару. Аказваецца, многія людзі выкарыстоўваюць яго як тонік для праблемнай скуры. Можна прыгатаваць і маску для твару. Для гэтага патрэбна змяшаць 2 ст. л. соку, 1 ст. л. смятаны і 1 ч. л. мёду. На твары трымаць 15 хвілін. Змыць прахалоднай вадой.

Пасля такой працэдуры скура будзе мець прыгожае матавае адценне. Раздражненне пасля галення таксама не бяда, калі пад рукой ёсць бярозавы сок. У касметалогіі ён прымяняецца і пры лячэнні вугроў на твары. А тым, хто хоча пазбавіцца ад перхаці і паскорыць рост валасоў, раяць мыць галаву бярозавым сокам.

Як захоўваць бярозавы сок?

Свежасабраны сок без спецыяльнай апрацоўкі можна зберагаць у халадзільніку каля двух дзён. У далейшым ён пачне брадзіць. Канешне, лепей яго ўжываць у свежым выглядзе, але калі соку шмат, то, каб зберагчы надалей, можна карыстацца наступнымі рэцэптамі.

Да 1 літра бярозавага соку дабаўляюць 5 г лімоннай кіслаты і палову шклянкі цукру. Усё перамешваюць і прапускаюць праз фільтр, потым разліваюць па слоіках. Стэрылізуюць і закатваюць. Зберагаць пажадана ў халодным месцы.

З бярозавага соку можна прыгатаваць і сіроп, які потым можна дабаўляць у іншыя напоі. Для гэтага сок доўга кіпяцяць на малым агні да той пары, пакуль вадкасць не загусцее і не стане, як мёд. Атрыманы сіроп зліць у слоік і зберагаць у халадзільніку.

Можна прыгатаваць пенны напой. Для гэтага трэба наліць сок у пластыкавую бутэльку (1,5 л.), дабавіць туды 6 чайных лыжак цукру, цэдру лімона і 10 ізюмінак. Бутэльку закупорваюць, абкручваюць дротам і ставяць у халоднае месца. Напой атрымліваецца як газіраваны, але для браджэння яму патрэбен час.

Каб зберагчы бярозавы сок, з яго рыхтуюць і квас. Для гэтага яго награваюць да 35 градусаў, дабаўляюць 15 грамаў драджэй і 3 ізюмінкі (на літр). Можна дабавіць яшчэ і лімонную цэдру. Закрываюць і пакідаюць на 1-2 тыдні.

Раней сок, які перабрадзіў без цукру ў бочках, нашы продкі пілі на застоллях як слабаалкагольны напой. Цяпер з ім рыхтуюць многія міксы: яблычна-бярозавы, маркоўна-бярозавы. У апошнія гады нават кактэйль “Махіта” робяць на аснове бярозавага соку.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

17 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago