
Усё жыццё я працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Падчас працы ў школе імкнулася навучыць рабят валодаць цудоўнай, багатай рускай мовай. Прывівала любоў да літаратурных твораў Пушкіна, Талстога, Чэхава, Ахматавай, Ясеніна, Астаф’ева… Лічу рускую літаратуру ХІХ стагоддзя першай у сусветнай літаратуры.
Сама ж у побыце заўсёды карыстаюся роднай, матчынай мовай, бо лічу: любячы і паважаючы чужое, абавязана паважаць і берагчы сваё, роднае, спадкавечнае. Вось так старалася заўсёды спалучаць інтэрнацыяналізм з глыбокім патрыятызмам.
У сваім дзяцінстве і ў свае школьныя годы я заспела яшчэ той час, калі аўтарытэт вясковага настаўніка быў настолькі высокі, што мы, вясковыя дзеці, марылі аб адным: буду настаўнікам. І ў нашай сям’і было такое.
Я ад бацькоў чула толькі самыя добрыя і паважлівыя словы ў адрас настаўнікаў. Старэйшы з нас, Міша, марыў са сваім сябрам Іванам пайсці вучыцца ў мараходку. Іван так і зрабіў, а Міша па просьбе мамы пайшоў у педвучылішча.
Каб дзіця навучылі, настаўніку трэба даць…
Гадоў колькі таму, калі яшчэ працавала, выпадкова стала сведкай адной гутаркі. Я ехала тады ў Баранавічы. Перад прыбыццём дызеля тры жанчыны і з імі дзяўчынка гадоў 11-12-ці на пероне гаварылі пра школу. “Сёння, калі хочаш, каб тваё дзіця навучылі, трэба даваць настаўнікам”, – сказала адна з іх. Астатнія пагадзіліся з ёю.
Пазней у школе перадала іх думкі пра школу, якія так уразілі мяне. Кажу калегам: мы, маўляў, адстаём ад жыцця – ужо настаўнікі бяруць хабар, а мы і не ведаем. Пасмяяліся. Але ж гэта быў смех скрозь слёзы.
Усё сваё жыццё дзіўлюся: чаму гэта ў педагагічныя ВНУ такія ж правілы прыёму, як і ў іншыя – хто набярэ больш балаў, той і пройдзе? Хіба гэта гарантыя, што з такога абітурыента, нават выдатніка, атрымаецца добры педагог, выхавальнік? Лічу, што, каб стаць студэнтам педагагічнага ВНУ, трэба, акрамя агульных ведаў, прайсці спецыяльнае тэсціраванне на ўменне зносін з людзьмі (як з дарослымі, так і з дзецьмі).
Я ў сваёй педагагічнай практыцы назірала ў школе людзей, якім супрацьпаказана працаваць з дзецьмі. У такіх настаўнікаў камунікабельнасць амаль на нулі. Часта разумны, граматны ў сваім прадмеце, начытаны, развіты чалавек-настаўнік не мог знаходзіць агульнай мовы з дзецьмі, не ўмеў валодаць класам, таму і свае грунтоўныя веды не здольны быў перадаць: настаўнік сам па сабе, вучні – самі па сабе.
А колькі працуе настаўнікаў, якія канфліктуюць з дзецьмі! Гэта наогул у педагогіцы недапушчальна. Бо настаўнік – чалавек, які вывучаў педагогіку, псіхалогію, мае жыццёвы вопыт, – проста не мае на гэта ніякага права. Ён павінен папярэдзіць канфлікт, загасіць яго ў зародку. Ён жа дарослы, перад ім – дзіця, падлетак.Тут, я лічу, размова павінна ісці пра дыскваліфікацыю.
Калі разважаць пра школу савецкага часу і пра школу сённяшнюю, то свае пачуцці я б выразіла коратка: сумна. У тыя часы, калі я працавала, зарплата настаўніка была больш прыстойная. Я разумею, што адчуваюць настаўнікі цяпер: абразу ў свой адрас з боку дзяржавы. Як можа пачуваць сябе чалавек, які атрымаў зарплату, аплаціў камунальныя паслугі, усе падаткі (а яны растуць, як грыбы пасля летняга дажджу) – і накіраваўся па адзенне-абутак для сям’і, па штось у кватэру, у прадуктовы магазін.
Вельмі ніякавата пачувае ён сябе, бо прыглядваецца (як і ўсе бяднейшыя пласты грамадства) да тых тавараў, што можна купіць па прынцыпу “числом поболее – ценою подешевле”. Зарплата ў бедалагі-настаўніка куды ніжэйшая, чым сярэдняя ў прамысловасці! А ён жа адказны за маладыя душы, ён павінен фарміраваць у сценах школы асобу. А выхаваць асобу можа толькі той, хто сам асоба.
Дзяржава пра настаўніка «паклапацілася»
Дзяржава лічыць, мабыць, што настаўнікі – людзі выхаваныя, інтэлігентныя, не будуць жа яны выходзіць на мітынгі. Тым больш, што яны ўжо прызвычаіліся да свайго становішча. Хай па-ранейшаму глядзяць па тэлевізары, як адпачываюць на Гаваях ці Карыбах тыя, што жывуць у палацах пад Мінскам. Або хай пазайздросцяць тым, хто адпачывае ў беларускіх санаторыях, бо ім, настаўнікам, не пад сілу пуцёўкі і туды. Беларускія здраўніцы “акупіруюць” больш заможныя расіяне.
У медыкаў таксама невялікая зарплата. Але яны ў апошні час “падаюць голас”. Напрыклад, дактары Віцебска набраліся мужнасці і накіравалі зварот у прафсаюз. Настаўнікі ж да апошняга трымаюць маўчанне. Аднак мірыцца з такім становішчам далей нельга.
Дэпутаты беларускага парламента зацвердзілі бюджэт на 2014 год, павялічыўшы ў бюджэце расходы на армію, на сілавыя структуры, пакінуўшы расходы на ахову здароўя на ўзроўні 2013 года і знізіўшы(!) расходы на адукацыю. Вось як! Разжырэла ведамства, аказваецца.
Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі накіраваў у Саўмін просьбу звярнуць увагу на зарплаты і сацыяльныя гарантыі ў галіне.
Закон “Аб адукацыі” страціў сілу ў 2011 годзе пасля прыняцця Кодэкса аб адукацыі. А ў Кодэксе не аказалася тых гарантый, якія былі ў законе “Аб адукацыі”. Напомню, што гэта былі за гарантыі: аб’ём бюджэтнага фінансавання ў памеры не менш 10% ад ВВП, сярэднямесячны заробак педагогаў не ніжэйшы, чым у прамысловасці, а ў прафесарска-выкладчыцкага саставу – як мінімум у 1,5 разы вышэйшы.
Аб’ём бюджэтнага фінансавання з 7% ВВП у 2004 годзе знізіўся да 4,7% ВВП у 2012 годзе. Суадносіны ўзроўню сярэднемесячнай зарплаты ў сферы адукацыі і прамысловасці склалі 68,6% у 2011 годзе, 65,6% – у 2012 годзе і ўсяго 60,1% – за студзень-кастрычнік 2013 года. Пачынаючы са снежня 2012 года, адукацыя ўстойліва займае перадапошняе месца ў РБ па ўзроўні налічэння зарплаты. Зарплата настаўнікаў з высокім узроўнем нагрузкі знізілася яшчэ больш.
Існуе ў галіне адукацыі і такая важная праблема, як выплаты па лістах непрацаздольнасці, урэзаныя Пастановай Саўміна № 569. Асабліва губляюць маладыя спецыялісты ў аплаце па цяжарнасці і родах – каля 10 мільёнаў рублёў. А ўлічваючы тое, што адукацыя – гэта галоўным чынам дзявоцка-жаночая галіна, дык як гэта стасуецца з заявамі Прэзідэнта аб дэмаграфіі, аб падтрымцы маладых сем’яў?
Настаўнікаў хвалюе таксама пытанне размеркавання грошай у школах.
Прыгледзімся да жыцця вясковага настаўніка. Пры сустрэчы ў пачатку навучальнага года не пытайце, дзе ён адпачываў, бо такім чынам паставіце чалавека ў вельмі няёмкае становішча. Ён не толькі не быў на Карыбах ці Багамах, у Адлеры ці Геленджыку, але нават і на Нарачы ці на Свіцязі. Не быў ён і ў сталіцы, каб, скажам, пазнаёміцца з мастацтвам сучаснай Латвіі. Я думаю, не скажа ён, быццам бы злётаў у Парыж, каб пабыць на канцэрце любімай Патрысіі Каас.
Не скажа і пра тое, што ў год 130-годдзя волатаў беларускай літаратуры Купалы і Коласа яго запрасіў раённы аддзел адукацыі наведаць мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю гордасці беларускай нацыі, каб потым ён мог распавядаць пра гэта сваім вучням. Ці што ён з’ездзіў са сваімі вучнямі ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх акупантаў у святое для беларусаў месца – на Курган Славы, на мемарыяльны комплекс “Хатынь” ці ў Музей Вялікай Айчыннай вайны.
Па-першае, адпачываць па-чалавечы, як бы настаўніку ні хацелася, яму не дазволяць матэрыяльныя сродкі.
Па-другое, яму гэта не дазволяць зрабіць і абставіны: сям’я, гаспадарка, агарод, бульба…
Па-трэцяе, лес і балота пашкодзяць адправіцца некуды, бо яны даюць яму магчымасць папоўніць свой сямейны бюджэт у дадатак да вельмі сціплай настаўніцкай зарплаты. Вось і выбіраюць беларускія настаўнікі экзатычныя віды адпачынку – лес, балота, поле, луг. А што: паветра свежае, ветрык вее, сонца часам пячэ так, што ніякія Гаваі не дакажуць!
Настаўнікі — гэта сяляне з вышэйшай адукацыяй
Нехта запярэчыць: калі ўжо настаўнік – інтэлігент, то гэта ў сваю чаргу абавязвае да спосабу жыцця, якога патрабуе статус. Так, нешта не стыкуецца. Меў рацыю мой былы калега Мікалай Кірылавіч, калі казаў: “Якія мы інтэлігенты? Мы сяляне з вышэйшай адукацыяй”.
Згодна з вамі, паважаны калега. Прыпамінаю, як я, пагаспадарыўшы ў свінушку ля сваіх выхаванцаў, прапалоўшы градкі, адмыўшы рукі ад гною і зямлі (дарэчы, сучасныя мыйныя сродкі дазваляюць гэта рабіць паспяхова), бегла на ўрок выкладаць паэзію Пушкіна. Цяпер здагадваюся, чаму ў мяне нешта “клініла”, калі я чытала ўголас “Я помню чудное мгновенье…”: рукі адмывала, а душа не паспявала перастроіцца на лірыку Пушкіна.
Мае былыя калегі яшчэ памятаюць, як я казала: “І чаму гэта нас не пасылаюць адпачываць на курорты, у санаторыі? Будзь мая воля, я б у прымусовым парадку рабіла гэта за дзяржаўны кошт. Бо ці вялікая карысць ад нервовага, прапахлага валяр’янкай настаўніка з вечным клопатам: дзе б падзарабіць і як дацягнуць да зарплаты?”
– Сумна на гэтым свеце, панове! – хочацца ўсклікнуць услед за вялікім Гогалем.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More