Царква супраць памінак са спіртным
Калі памірае чалавек, з ім развітацца прыходзяць родныя, блізкія і проста знаёмыя. А пасля пахавання садзяцца за памінальны стол, каб аддаць памерламу даніну павагі, – такі наш хрысціянскі звычай. Але не было раней звычаю, каб памінальны стол угінаўся ад мноства страваў і спіртных напояў. Не да месца ўсё гэта на памінальным стале, дзе павінны не напівацца і наядацца, а памінаць памерлага і маліцца за яго душу.
Царква супраць памінак са спіртным
Неяк у цягніку я стала сведкай гутаркі паміж двума вясковымі жанчынамі, якія да самых Баранавічаў актыўна абмяркоўвалі пахаванне сваёй аднасяльчанкі. З іх гутаркі я даведалася пра тое, што люстэрка ў пакоі нябожчыцы было не занавешана і што родныя былі не ў жалобным адзенні, у якім убранстве пахавалі пенсіянерку, хто плакаў, а хто не, хто колькі грошай у труну паклаў, хто які вянок прынёс і што было напісана на лентах, якой таўшчыні ланцужок быў на шыі ў дачкі і, канешне ж, якім быў памінальны стол. На абмеркаванне апошняга было адведзена больш за ўсё часу.
І тут я каторы раз упэўнілася ў тым, што некаторыя жаласліўцы на памінкі ідуць не дзеля таго, каб памаліцца за душу памерлага, а каб паесці, выпіць, а потым яшчэ і абгаварыць усе падзеі. Прычым як бы шыкоўна ні было наладжана пахаванне, знаходзяцца людзі, якія ўсё роўна абгавораць і зганьбяць усю справу. Вось менавіта пагэтаму цяперашняя сітуацыя з памінкамі пакідае чакаць лепшага. Памінкі з кожным годам усё больш пачынаюць нагадваць банкетаванне, на якое збіраюцца нават тыя, хто пры жыцці не вітаўся з нябожчыкам, а часам і не ведаў яго. А тут раптам прыходзяць “памянуць” і сядзяць да таго часу, пакуль ёсць што есці і піць.
Многія разумеюць, што раскоша на магіле і памінальнае баляванне памерламу не патрэбна, але ніхто гэтага не можа сказаць услых і тым больш не можа ад гэтага адказацца, каб не выглядаць белай варонай у людской грамадзе. А памінальны стол тым часам ужо не адрозніваецца ад вясельнага. Цяпер нават прыходзіцца чуць і такое, што боль ад страты роднага чалавека адыходзіць на другі план, на першы ж выходзіць праблема пошуку грошай на пахаванне.
Шыкоўным памінальным сталом усё не заканчваецца. Людзі спаборнічаюць у тым, у каго будзе лепш выглядаць месца пахавання на могілках, у каго будзе даражэйшы і прыгажэйшы помнік. Тая празмернасць, якую мы назіраем, нават не падвяргаецца крытыцы.
Святар Свята-Ціханаўскага храма Аляксей Пыцько расказаў, што раней памінкі арганізоўваліся не дзеля сябе і не для блізкіх, стол накрывалі для жабракоў і бедных людзей, якія адчувалі патрэбу ў ядзе і ўмелі і маглі памаліцца за душу нябожчыка. Памерламу патрэбна малітва, а не раскоша стала. Памянуць нябожчыка можна толькі шчырай малітвай, пагэтаму патрэбна старацца да памінальнага стала клікаць веруючых людзей, якія могуць памаліцца і сказаць пра нябожчыка як мага болей добрых слоў.
Алкаголь на памінках не да месца…
Святар адзначыў таксама, што царква не забараняе так багата накрываць памінальны стол, бо, згодна з хрысціянскім звычаем, трапеза быць павінна. Звычайна на памінальных сталах павінна быць куцця – гэта адзіная страва, якую асвячаюць. Усё астатняе на стале – гэта мясцовыя традыцыі, магчымасці і пажаданні людзей.
«Калі ў чалавека ёсць магчымасць так шыкоўна накрываць сталы, калі ласка. А вось што катэгарычна забараняецца, дык гэта спіртное. Памінальны стол – гэта не тое месца, дзе яно павінна быць. Царква не супраць спіртнога на вяселлі, хрысцінах”, – адзначыў Аляксей Пыцько.
Па яго словах, выпіўка на памінках не толькі не патрэбна, але нават шкодная для нябожчыкаў. Але на жаль, наяўнасць спіртнога на памінальным стале стала ўжо негатыўнай традыцыяй. Многія могуць сказаць, што гэтая традыцыя на Русі была даўно. Гэта не так. Царква заўсёды вучыла, што памерлых алкаголем не памінаюць. У савецкія часы бязбожжа камуністы не маглі ісці ў царкву, таму прыбягалі да заспакойвання пры дапамозе алкаголю. Як бачым, гэтая дурная мода моцна ўкаранілася. Дарэчы, традыцыю закрываць люстэрка і спыняць гадзіннік, калі памірае чалавек – гэта таксама мясцовыя традыцыі, якія не маюць ніякіх адносінаў да царквы. Па яго словах, няправільна цяпер людзі разумеюць і паняцце “жалоба” (рус. траур).
«Жалоба – гэта душэўны стан, адказ ад розных увесяляльных мерапрыемстваў, а не проста чорнае адзенне, якога, дарэчы, можа і не быць”, – сказаў святар.
Прысутнасць на памінальным стале спіртнога – гэта яшчэ не самае страшнае
Не з’яўляецца сакрэтам тое, што часта памінкі ператвараюцца не толькі ў “вяселле”, але і скандалы. Пачынаецца ўсё ціха-мірна, але першая, другая, трэцяя чарка за памерлага развязваюць некаторым язык, і яны пачынаюць выясняць адносіны, успамінаюць асабістыя крыўды. Заўсёды знойдуцца тыя, хто абавязкова далучыцца да гэтай кампаніі і таксама пачне даказваць нешта сваё. Расказвалі і такое, што на памінальных сталах нават пачыналі спяваць.
«Памерламу патрэбна паніхіда, адпяванне, літыя. Памерламу не патрэбна, каб вы сядзелі заплаканыя каля яго ўсю ноч і абмяркоўвалі ўвесь цяжар жыцця. Калі седзіце, то чытайце псалтыр (хоць на рускай мове) або заўспачыйныя песні. Калі не, дык ідзіце спаць”, – даў параду святар.
Дык можа, хопіць вылазіць са скуры і арганізоўваць такія вясёлыя памінкі, якія не толькі не дапамагаюць памерламу, але нават шкодзяць? Трэба думаць, як дапамагчы душы памерлага адысці ў вечнасць, а не баяцца, што знойдуцца вось такія жанчыны, якія будуць потым яшчэ і абгаворваць сваякоў нябожчыка.
Калі адзін, другі пачне рабіць усё так, як патрабуе царква, тады на пахаванне пачнуць прыходзіць толькі тыя, хто сапраўды хоча дапамагчы, пасуперажывае, памоліцца за памерлага, падтрымае родных маральна і матэрыяльна, а не тыя, хто хоча добра выпіць і смачна паесці.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.
Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
Мастер-класс по петискос в Лиссабоне – это формат, где за несколько часов можно не просто приготовить закуски, а понять, как в Португалии проходят настоящие посиделки за столом. Петискос – это небольшие закуски, чем-то похожие на тапас, но с местным характером. Их не едят «быстро перекусить» – их делят, обсуждают и растягивают удовольствие.
Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
Ткацкий ретрит в Лиссабоне – это формат, где за несколько дней можно полностью погрузиться в процесс и отвлечься от привычной суеты. Это несколько дней, когда можно притормозить и спокойно заняться тем, на что обычно не хватает времени. Ткачество здесь становится не задачей, а процессом – с разговорами, паузами и вниманием к деталям.