
За некалькі гадзін да пачатку ўрачыстай працэсіі прыхаджане ладзілі і аздаблялі алтары. Адзін з чатырох алтароў католікі прыбралі каля ўвахода ў касцёл
Урачыстасць распачалася ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі імшою, падчас якой вернікі памаліліся таксама за здароўе і благаславенне для старэйшай парафіянкі касцёла Алены Эдмундаўны Бондар, якой у гэты дзень споўнілася 90 год. Менавіта Алена Бондар разам з іншымі старэйшымі вернікамі ўзняла справу аб пабудове касцёла ў Ганцавічах, прымала самы актыўны ўдзел у яго ўзвядзенні і доўгі час заставалася нязменным старшынёй касцельнага камітэта. Пасля прыняцця Святога Прычасця ўсе вернікі выйшлі з працэсіяй на вуліцы горада.
Чатыры святочна прыбраныя, аздобленыя жывымі кветкамі алтары, якія католікі арганізавалі на вуліцах Кастрычніцкай, Гагарына, Ламаносава і на тэрыторыі касцёла, сімвалізавалі сабою прысутнасць Бога на ўсіх чатырох накірунках свету (Усходзе, Захадзе, Поўдні і Поўначы).
Акрамя людзей шаноўнага і сталага ўзросту, шмат моладзі і дзяцей прынялі ўдзел у святочным шэсці. Гараджане выходзілі на вуліцу, з ушанаваннем успрымалі святочнае дзейства, а некаторыя з іх далучаліся да агульнай працэсіі.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More