Гінуць дзеці на вадзе

За апошнюю дэкаду ліпеня ў Брэсцкай вобласці загінула пяцёра дзяцей і падлеткаў. Гэта больш, чым за ўвесь мінулы 2013 год.

На беразе ракі Гарынь, паблізу в. Манькавічы Столінскага раёна 20 ліпеня адпачывала сям’я з чатырох чалавек. Занятыя сваімі справамі, бацькі не заўважылі, як двое сыноў 14-ці і 6-ці гадоў зніклі з поля зроку. Праз некалькі хвілін прыбег малодшы сын і паведаміў, што старэйшы брат патануў. Самастойныя пошукі, прадпрынятыя бацькамі, не далі ніякіх вынікаў. Толькі праз некалькі гадзін цела падлетка было знойдзена вадалазнай групай Столінскай выратавальнай станцыі за 300 метраў ніжэй месца здарэння па цячэнні ракі Гарынь.

У Пінскім раёне 21 ліпеня ў кар’еры “Копанец” каля вёскі Спічава пад наглядам дзядулі ў вадзе плёскаліся дзве дзяўчынкі. Раптоўна адна з іх трапіла ў яму і стала тануць. Яе сяброўка з апошніх сіл выштурхнула дзяўчынку на мель, а сама пайшла на дно. Дзядуля, які быў на беразе, не здолеў дапамагчы ўнучцы. Калі людзі, якія адпачывалі непадалёку, дасталі з дна вадаёма дзяўчынку, вучаніцу 3 класа гімназіі №3 г. Пінска, яна была ўжо без прыкметаў жыцця.

У гэты ж дзень на беразе кар’ера “Мельнікі” ў Маларыцкім раёне адпачывала сям’я з пяці чалавек. Нягледзячы на тое, што рашэннем райвыканкама купанне ў кар’еры забаронена з-за вялікага перападу глыбінь, бацькі спакойна назіралі за купаннем дзяцей. І толькі згубіўшы з поля зроку адно дзіця, яны кінуліся на пошукі. Вынутае з вады цела 12-гадовага хлопчыка вярнуць да жыцця не ўдалося.

А вось выпадак у Іванаўскім раёне на Днепрабугскім канале паблізу вёскі Глінно расследуецца раённым аддзелам Следчага камітэта. Тут суседка ўзяла з сабой на адпачынак дзяўчынку, вучаніцу 3 класа Горбахскай базавай школы, але самаўхілілася ад нагляду, і дзяўчынка ўтапілася. Схаваўшы адзенне тапельніцы, суседка сказала маме дзяўчынкі, што тая пайшла дадому. І толькі раніцай, калі жанчыну забралі ў аддзел Следчага камітэта, усё раскрылася. Труп дзяўчынкі знайшлі непадалёку ад месца адпачынку ў канале.

Прыведзеныя факты сведчаць, што многае залежыць ад дзеянняў ці бяздзейства родных і блізкіх дзяцей. Нельга забываць, што дзеці бяруць прыклад з дарослых, і таму ў першую чаргу неабходна самім дарослым строга саблюдаць правілы паводзін на вадзе.

Адпраўляючыся з дзецьмі на вадаём, растлумачце ім, як належыць сябе паводзіць, каб не трапіць у бяду. Не выпускайце іх з поля зроку – заўсёды будзьце напагатове прыйсці на дапамогу, бо яна можа спатрэбіцца дзіцяці ў любы момант. Асабліва могуць быць непрадказальнымі малалетнія дзеці. Таму яны павінны знаходзіцца непасрэдна побач з бацькамі.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago