
Гэтае паломніцтва ў палескую глыбінку стала добрай традыцыяй у католікаў: штогод па нашай ганцавіцкай зямлі з малітвамі праходзяць пілігрымы, якія не толькі самі шукаюць Бога, але абуджаюць да хрысціянскай веры і тых, з кім сустракаюцца па дарозе.
У далёкую пілігрымку адправіліся людзі сталага ўзросту, моладзь і школьнікі. Ахвотна і ўзнёсла дзяліліся яны сваімі ўражаннямі і адчуваннямі з супрацоўнікам “ГЧ”. Уладзіслаў Шастак з Баранавічаў, студэнт 2 курса БНТУ, расказаў: “Іду ў Лагішын ужо другі раз. Два дні ў дарозе, але адчуваю сябе цудоўна. Цяжкавата было толькі першы дзень, пакуль размяў ногі. Іду, каб атрымаць духоўную падтрымку Маці Божай ва ўсіх справах, заражаюся пазітыўнай энергетыкай і радуюся новым знаёмствам з блізкімі мне па духу людзьмі. У мінулым годзе я хадзіў у 9-дзённую пілігрымку ў Будслаў – было цудоўна”.
Сябар Уладзіслава, Антон Паўлаў, студэнт Варшаўскага ўніверсітэта, дадаў: “Я праваслаўны, але рашыўся пайсці ў паломніцтва, каб умацаваць сябе. У дарозе нас усіх яднае хрысціянская вера. Для мяне ўсё гэта новае, але вельмі падабаецца”.
Ягор Юруць з Ляхавічаў, вучань 6 класа, заўважыў: “Мы ўсе разам па дарозе молімся. Думаю, і цяпер дарогу вытрымаю, бо я ўжо другі раз іду ў Лагішын. А цяпер са мной ідзе мой малодшы брат Жэня, і ў яго таксама ўсё нармальна”.
Ганцаўчане таксама заўсёды ўдзельнічаюць у пілігрымцы. Дарэчы, менавіта ганцавіцкая моладзь стала ініцыятарам паломніцтва 17 гадоў таму, у якое тады адправілася на веласіпедах. Вольга Шышко, якая цяпер жыве і працуе ў Мінску, паведаміла: “Я з тых веласіпедыстаў, хто пачынаў пілігрымку. Іду ў Лагішын штогод ужо 15-ы раз. Заставалася дома толькі тады, калі нарадзіла дачушку. Гэты шлях мацуе мяне, іду, каб напоўніць сваё жыццё сэнсам і аптымізмам, якога хопіць мне да наступнага разу”.
Каця Якубоўская, ганцаўчанка, студэнтка 5 курса Белдзяржуніверсітэта транспарту, выказалася: “Для мяне гэта 5-ая пілігрымка. Выйшла сёлета з іншымі паломнікамі з саміх Баранавічаў. Кожны раз іду, каб падзякаваць Маці Божай за апеку, памаліцца да яе, выкласці свае просьбы. Я шчыра радуюся магчымасці ў дарозе разам з усімі маліцца, адгаворваць гадзінкі, крыжовы шлях, ружанец, спяваць малітоўныя песні і слухаць прамовы святароў, якія ідуць разам з намі”.
Алена Сайка, дыспетчар лясгаса, выправілася ў дарогу з дачкой Ірынай, якая сёлета стала студэнткай і ўжо 5-ы раз удзельнічае ў паломніцтве, і сынам Андрэем, вучнем 6 класа гімназіі. Шчаслівая маці прызналася: “Сама іду 2-і раз. Мне добра ісці ў дарогу разам з дзецьмі. Думаю, мая супольная з імі малітва і зварот да Маці Божай са словамі ўхвалення, падзякі і просьбаў будуць больш значнымі і дзейснымі. Сэрца маё напоўнена самымі найлепшымі адчуваннямі”.
У восем гадзін раніцы 20 жніўня пілігрымы, да якіх далучыліся ганцаўчане, пасля ранішняй імшы з добрым настроем бадзёра рушылі ў далейшую дарогу, каб праз два дні дайсці да санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся.
Марыя Заляценка
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More