Зарплата да 2 мільёнаў – гэта здзек з чалавека

Падумалася: а ўсе ж вакол у адзін голас лямантуюць пра беспрацоўе ў раёне! Уважліва прааналізавала табліцу. Дык вось яно што! Зразумела, чаму пры масавым беспрацоўі ёсць у раёне вакансіі! 41 – без жылля, 16 – з прадастаўленнем жылля, і зарплаты такія, пра якія кажуць “кот наплакаў”. Самая высокая зарплата ў машыніста экскаватара – 5 млн рублёў. Далей ідзе трактарыст-машыніст – 4,5 млн рублёў. Гэтак жа і электраманцёр. І яшчэ дзве вакансіі з зарплатай 4 млн рублёў. Астатнія… Ну, каб гэта пенсія такая, то яшчэ куды ні ішло: мы, пенсіянеры, ужо неяк і прывыклі да яе малога памеру, так-сяк задавольваючы свае мінімальныя запатрабаванні.

А вось зарплата ў 1750–1800 тысяч рублёў – гэта ўжо здзек над людзьмі, прыніжэнне чалавечай годнасці. Па-мойму, гэта можна назваць парушэннем правоў чалавека. Бо як можна пражыць на зарплату ў 1 млн 750 тысяч рублёў нават адзінокаму чалавеку? А калі ў яго сям’я?! А калі зняць кватэру ці пакой? Дык гэта ж фізічна не выжыць, нават на адным хлебе і малацэ. А лячыцца за што? А як адзявацца-абувацца па сённяшніх цэнах? Вось дзе сапраўды да месца выслоўе “Всё это было бы смешно, когда бы не было так грустно”.

Пакуль не трапіла мне на вочы гэтая табліца ў газеце, я па-іншаму глядзела на ашуканства і крадзяжы (у магазінах, сталовых, дзіцячых садках, санаторыях, школьных лагерах і г. д.): ну сквапныя людзі, ну ”бес попутал”. А цяпер упэўнілася: людзі крадуць, ашукваюць, аблічваюць, абважваюць, бо іх вымушае гэта рабіць дзяржава! І яны ідуць на такое, каб хоць неяк выжыць самім. Мабыць, сённяшнія начальнікі кіруюцца рэзалюцыяй Пятра І, якую ён наклаў калісьці на зварот служачых ляснога ведамства з просьбай павялічыць ім жалаванне: “Сие ведомство воровское, добавке к жалованью не подлежит».

Прыпомніўся выпадак прыкладна 10-гадовай даўнасці. Сяджу разам з іншымі ў Баранавіцкай паліклініцы на прыём да ўрача. Чарга. Прыём ідзе. Але вось доктар кудысьці пайшоў з кабінета. Сядзім, чакаем. А яго ўсё няма і няма. Мо з гадзіну ці больш яго не было. Адзін з пацыентаў і кажа: “А яшчэ крыўдзяцца, што ім (медыкам) мала плацяць. А як за такую працу многа плаціць?” Мне ж падумалася: “А можа, яны і працуюць так, што ім мала плацяць?” Тут невядома, што прычына, а што вынік.

Як па мне, дык праца прадаўца – гэта адна з цяжэйшых. На адной рабоце трэба, каб галава працавала, на іншай патрэбны фізічныя сілы. А прадаўцу і галавой, і рукамі, ды яшчэ і на нагах усю змену трэба вытрымаць. І гэта ўсё – за 1млн 750 тысяч рублёў, як сведчыць табліца вакансій.

І ўжо ж як сумна і змрочна ад таго, якую здзеклівую зарплату прапануе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама: кіраўніку гуртка – 1 млн 750 тысяч, а настаўніку аж 1 млн 800 тысяч рублёў(!).

Хацелася б, каб газета “Ганцавіцкі час” абнародавала тых герояў, што знойдуцца на гэтыя вакансіі. Хаця сумніўна, што нармальны педагог пойдзе на такую зарплату. Бо як бы мы ні гаварылі пра любоў да дзяцей і прафесійнае прызванне, усё ж кожнаму жывому арганізму, а тым больш чалавеку, хаця б тры разы на дзень “кушать хочется”.

Так, сумныя развагі выклікала прачытаная 5-ая старонка “ГЧ” №33. І прасвету пакуль не бачыцца. Але зарплаты і пенсіі нашы вырастуць абавязкова ў 2015 годзе (мяркую, здагадаліся, у сувязі з чым?), бо мне гэта падказвае жыццёвы вопыт. А потым зноў “парадуемся” ў 2016 годзе, калі паўторыцца тое, што мы ўжо праходзілі ў 2010–2011 гадах. І зноў станецца з намі тое, што сталася са “старухой” у сусветна вядомай казцы А. С. Пушкіна “Пра рыбака і рыбку”.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

13 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago