Ганцаўчане маліліся ля цудатворных іконаў Божай Маці ў Польшчы

Гэта ўжо другое па ліку паломніцтва ганцаўчан у горад Чанстахову да цудадзейнай іконы Чорнай Мадонны. На гэты раз арганізатарам пілігрымкі стаў настаяцель Ганцавіцкага касцёла ксёндз-дэкан Андрэй Шода. Бясконца ўдзячны вернікі свайму духоўнаму айцу за прадстаўленую магчымасць пабываць у дарагіх для кожнага хрысціяніна-католіка мясцінах. Уражанні ад наведання святых месцаў ашаламляльныя, асабліва ў тых, хто ўпершыню адправіўся ў далёкую дарогу, каб сустрэцца з Тою, Якая бліжэй за ўсіх да Бога.

У ваколіцах горада Беластока на Крыжовай Гары 16 кастрычніка 2014 года быў пастаўлены крыж ад Ганцавіцкага і Ляхавіцкага прыходаў. Гэта адзінае месца ў Польшчы, дзе людзі ставяць крыжы, каб быць побач з Маці Балеснай, санктуарый якой размяшчаецца побач. Менавіта тут знаходзіцца крыніца са святой вадой. Два стагоддзі таму, абмыўшыся вадой з гэтай крыніцы, адзін сляпы чалавек стаў бачыць. А пазней цуды аздараўлення хворых людзей у гэтым месцы адбываліся зноў і зноў. У касцёле Маці Божай Балеснай пілігрымы ўдзельнічалі ў Святой імшы, якая праходзіла на беларускай мове.

Далей шлях наш ляжаў у Варшаву. У час Вялікай Айчыннай вайны горад быў знішчаны, але цэнтральная частка і катэдра былі поўнасцю адбудаваны і цяпер выглядаюць так, як і да вайны.

З польскай сталіцы паломніцкі шлях прывёў нас у Ліхэнь (непадалёку ад г. Конін). Калісьці, у 1850 годзе, падчас аб’яўлення Маці Божай мясцоваму кавалю, гэта была маленькая вёсачка, дзе ў каплічцы сярод лесу на сасне вісела невялікая іконка Багародзіцы. Цяпер на гэтым месцы пабудаваны сучасны, прыгожа аздоблены рэлігійны аздараўленчы цэнтр з раскошнай базілікай, якую будавалі 15 гадоў. Прыгажосць, эстэтыка, глыбокі рэлігійны змест гэтых мясцін моцна ўзрушылі нас. “Дык гэта ж зямны рай”, – прамовіў у захапленні хтосьці з ганцаўчан, і ўсе моўчкі пагадзіліся з гэтым.

Калі пазней у Чанстахове перад малітвай я сказала паломніцы з Кракава, што пабывала ў Ліхэні, яна сказала: ”Ці не праўда, там аж занадта цудоўна?” І сапраўды, нічога падобнага па прыгажосці да гэтага часу мне не давялося бачыць.

І позна ўвечары, і ўранку на Святой імшы мы горача маліліся да Маці Божай, узносячы хвалу Ёй і просячы ў Яе ласкі і апекі для нас, нашых родных і блізкіх, а таксама для ўсёй Беларусі.

На Ясную Гару ў Чанстахову мы прыбылі на трэці дзень нашага паломніцтва пад вечар і правялі Ноч Чування ў малітвах у капліцы цудатворнай іконы Маці Божай Чанстахоўскай. Разам з намі маліліся дзясяткі соцень пілігрымаў з Польшчы, Украіны і іншых краін Еўропы. Прыемна і радасна было ад таго, што не раз гучала ўночы малітва на беларускай мове. Другая частка такой малітвы прамаўлялася на польскай мове ўсімі прысутнымі і яднала ўсіх вернікаў між сабою ў шматгалосым малітоўным хоры.

Закончылася Яснагорская Ноч Чування ў палове пятай гадзіны раніцы малітвай за спакой ва Украіне. Разам з ксяндзом Андрэем мы, беларускія пілігрымы, усталі на калені побач з нашымі суседзямі перад іконай Чорнай Мадонны і горача, не стрымліваючы слёз, маліліся за выратаванне ўкраінскага народа ад вайны. Адна ўкраінка спытала мяне пасля імшы: “Вы не ўкраінцы, а чаму маліліся так шчыра разам з намі?” – “Дык вы ж нашы блізкія суседзі і знаходзіцеся ў бядзе. А ў такім становішчы трэба быць разам. Да нас у Беларусь столькі бежанцаў прыбыло, ды і ў наш раён таксама”, – адказала я.

Атрымаўшы напрыканцы благаславенне, адухоўленыя, заспакоеныя і шчаслівыя, мы вярталіся дамоў. Гэтая далёкая дарога да святых мясцін, праведзеная ў малітвах і малітоўных спевах, яшчэ больш з’яднала і зблізіла нашых вернікаў між сабою.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

58 минут ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

1 час ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

21 час ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

23 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago