Сацыяльнае таксі даставіць – толькі папрасі
Гэтай восенню ў нашым горадзе прайшлі ўжо два сельскагаспадарчыя кірмашы. Трэцяга кастрычніка і я з задавальненнем прайшлася па гандлёвым радзе, разгледзела ўсё і парадавалася вынікам працы хлебаробаў Ганцаўшчыны. Хапала ўсяго: прадаваліся бульба, капуста, яблыкі, морква, буракі, памідоры; можна было купіць мёд, маліну асенняга ўраджаю, розныя саджанцы пладовых дрэў і ягадных кустоў, шматгадовыя кветкі...
Я спадзявалася купіць мяхоў два зерня на зіму для сваіх курачак і індакачак. Калі ж угледзела, што на дзвюх машынах ёсць у продажы трыцікале (а гэта любімы корм маіх птушак) і яго імгненна раскупляюць, расхвалявалася: на веласіпедзе не давязу цяжкія мяхі на сваю залінейную вуліцу. Але вясковыя прадаўцы самі ж і падказалі: “Дык вунь непадалёку стаіць сацыяльнае таксі. На ім вам што хочаш давязуць”.
Я зноў сумелася: вось незадача, пенсійны білет з сабой на кірмаш не ўзяла. Але рашылася-такі, падышла да машыны і пацікавілася, ці магу спадзявацца на дастаўку груза дадому. Вадзіцель Уладзімір Яўсеня і загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Ірына Кандратовіч амаль у адзін голас заверылі: “Дык ідзіце купляйце і павязём. Якраз едзем на вуліцу Някрасава”. Пакуль я падышла да машыны і разлічвалася за зерне, бус ужо падруліў бліжэй, вадзіцель калгаснай машыны занёс мяхі ў кузаў, а сацыяльныя работнікі ўдакладнілі мой дамашні адрас.
Толькі паспела прыехаць на веласіпедзе дамоў, як неўзабаве пад`ехала і сацыяльнае таксі. Уладзімір Канстанцінавіч занёс мяхі з зернем аж да летняй кухні, а Ірына Мікалаеўна папрасіла прад`явіць пашпарт і занесла мае дадзеныя ў ведамасць. За дастаўку я заплаціла 17 тысяч 300 рублёў – у два разы менш, чым за дастаўку грузаў прадаўцамі прыватных магазінаў.
Было прыемна ад таго, што ўсё праходзіла ў ветлівай, добразычлівай атмасферы, і радасна на сэрцы, што ў жыцці ёсць на каго спадзявацца. Цяпер я ведаю, што магу пры неабходнасці пазваніць (у будзённыя дні) па тэлефоне 6-40-44 і выклікаць на дапамогу грузавое сацыяльнае таксі.
Напрыканцы хачу шчыра падзякаваць сацыяльным службам раёна і горада за арганізацыю разумнай дапамогі пенсіянерам, інвалідам і нямоглым людзям.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.