Сацыяльнае таксі даставіць – толькі папрасі

Я спадзявалася купіць мяхоў два зерня на зіму для сваіх курачак і індакачак. Калі ж угледзела, што на дзвюх машынах ёсць у продажы трыцікале (а гэта любімы корм маіх птушак) і яго імгненна раскупляюць, расхвалявалася: на веласіпедзе не давязу цяжкія мяхі на сваю залінейную вуліцу. Але вясковыя прадаўцы самі ж і падказалі: “Дык вунь непадалёку стаіць сацыяльнае таксі. На ім вам што хочаш давязуць”.

Я зноў сумелася: вось незадача, пенсійны білет з сабой на кірмаш не ўзяла. Але рашылася-такі, падышла да машыны і пацікавілася, ці магу спадзявацца на дастаўку груза дадому. Вадзіцель Уладзімір Яўсеня і загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Ірына Кандратовіч амаль у адзін голас заверылі: “Дык ідзіце купляйце і павязём. Якраз едзем на вуліцу Някрасава”. Пакуль я падышла да машыны і разлічвалася за зерне, бус ужо падруліў бліжэй, вадзіцель калгаснай машыны занёс мяхі ў кузаў, а сацыяльныя работнікі ўдакладнілі мой дамашні адрас.

Толькі паспела прыехаць на веласіпедзе дамоў, як неўзабаве пад`ехала і сацыяльнае таксі. Уладзімір Канстанцінавіч занёс мяхі з зернем аж да летняй кухні, а Ірына Мікалаеўна папрасіла прад`явіць пашпарт і занесла мае дадзеныя ў ведамасць. За дастаўку я заплаціла 17 тысяч 300 рублёў  – у два разы менш, чым за дастаўку грузаў прадаўцамі прыватных магазінаў.

Было прыемна ад таго, што ўсё праходзіла ў ветлівай, добразычлівай атмасферы, і радасна на сэрцы, што ў жыцці ёсць на каго спадзявацца. Цяпер я ведаю, што магу пры неабходнасці пазваніць  (у будзённыя дні) па тэлефоне 6-40-44 і выклікаць на дапамогу грузавое сацыяльнае таксі.

Напрыканцы хачу шчыра падзякаваць сацыяльным службам раёна і горада за арганізацыю разумнай дапамогі пенсіянерам, інвалідам і нямоглым людзям.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago