Шансы стаць бронзавым прызёрам у ФК «Ганцавічы-Сузор’е» зменшыліся
Незвычайна напружаным па гульні і эмацыйным на накале стаў першы матч за 3-е месца чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе паміж ФК “Ганцавічы-Сузор’е” і ФК “Пружаны”, які адбыўся 20 кастрычніка. Нават пасля заканчэння сустрэчы, якая завяршылася з нічыйным лікам 2:2, яшчэ доўна не сціхалі спрэчкі: і балельшчыкі, і ігракі каманды ФК “Ганцавічы-Сузор’е” не супакойваліся.
Не задаволіла ганцавіцкіх трэнераў, футбалістаў і аматараў, на іх думку, неаб’ектыўнае судзейства. У адрас галоўнага рэферы матча Андрэя Сладзінскага сыпаліся папрокі і пагрозы напісаць пратэст. А ўсё так добра пачыналася…
У пачатку матча ўзгадаўся першы матч. Было сапраўднае свята, са сцягамі, юнымі футбалістамі. Тады на трыбунах было каля 700 аматараў футбола і прысутнічала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Саланевічам, былі амаль усе намеснікі, быў арганізаваны гандаль, гучала музыка і нават паставілі біятуалеты. Тады ФК “Ганцавічы-Сузор’е” разграміў каманду з Белаазёрска з лікам 6:0.
І вось апошні матч. Не было кіраўніка раёна і нікога з намеснікаў, палаткі з райпа не было, і на трыбунах не так шматлюдна, народу прыйшло каля 200 чалавек. І толькі работнікі культуры засталіся вернымі футболу і арганізавалі музычнае суправаджэнне і ўсталявалі ўзмацняльную апаратуру на стадыёне, каб прадстаўляць футбалістаў і называць прозвішчы герояў, якія забівалі галы.
І усё ж па колькасці балельшчыкаў і арганізацыі футбольных матчаў Ганцавічы – найлепшы горад у вобласці.
Нагадаем, што перад гэтым матчам у пятніцу, як стала вядома “ГЧ”, у Брэсце адбылося паседжанне дысцыплінарнага камітэта Брэсцкай абласной федэрацыі футбола, дзе разглядалі пратэст пінскага “КлюФа”, які прайграў у 11 туры нашай камандзе з лікам 0:2. Тады пінчане не згадзіліся з вынікамі матча і падалі пратэст на тое, што ў камандзе ФК “Ганцавічы-Сузор’е” гуляў ігрок з прафесійнай 1-й лігі Ігар Бобка.
Высветлілася, што нават начальнік каманды ФК “Ганцавічы-Сузор’е” Анатоль Гнацюк не ведаў пра паседжанне. На пытанне “ГЧ” Анатоль Уладзіміравіч адказаў: “Ды што вы?! Няпраўда, каб такое было, нам бы абавязкова паведамілі. І каб пратэст задаволілі, то не Ганцавічы гулялі б за трэцяе месца, а столінцы».
Чаму начальнік каманды не ведаў пра важную падзею, на якую, напэўна, павінны былі запрасіць і прадстаўніка каманды, засталося незразумелым. Але не сталі таямніцай вынікі разгляду дысціплінарнага камітэта.
Пратэст пінчан быў задаволены, і ФК “Ганцавічы-Сузор’е” было прысуджана тэхнічнае паражэнне і адмінусаваны тры ачкі. Аднак гэта не паўплывала на змены ў турнірнай табліцы для нашай каманды. Як паведаміў “ГЧ” галоўны суддзя чэмпіянату вобласці па футболе Юрый Рымчонак, салідны запас нават пры такім раскладзе не дазволіў зрушыць ФК “Ганцавічы-Сузор’е” з другога месца ў сваёй зоне.
І вось вынік – у суботу ФК “Ганцавічы-Сузор’е” прымаў ФК “Пружаны” на сваім полі. Гэта апошні матч сезона.
Пачалася гульня. Было відавочна, што гаспадары поля значна мацнейшыя за сапернікаў з Пружан. Але іх нярвовасць, нязладжанасць і папрокі адзін да другога пасля асобных няўдалых эпізодаў прынеслі разлад у гульню. Шэсць ці сем жоўтых картак і дзве чырвоныя карткі атрымалі футбалісты, якія выступаюць за ФК “Ганцавічы-Сузор’е”.
Нерэалізаваных момантаў хапала. Першы тайм завяршыўся з лікам 1:1. А асноўная інтрыга развярнулася ў другім тайме. Толькі за 5-6 хвілін у пачатку другога тайма ФК “Ганцавічы-Сузор’е” меў магчымасць забіць тры галы. Але ніводзін эпізод так і не змаглі завяршыць галявым ударам.
Усё ж націск завяршыўся ўзяццем варот пружанцаў, якія гулялі амаль без замен – іх прыехала 12 чалавек. Аднаго з іх трэнер быў вымушаны замяніць у першым тайме. Іграку спатрэбілася дапамога медыкаў – “хуткая дапамога” адвезла футбаліста ў райбальніцу пасля траўмы нагі. Гэта была адзіная замена ў гасцей.
Але пасля таго, як лік стаў 2:1, няглядзячы на тое, што наша каманда выглядала мацней і гульня больш праходзіла на палове поля гасцей, замацаваць лік у матчы, ігракі ФК “Ганцавічы-Сузор’е” не змог. Замест добрай і зладжанай гульні нашы футбалісты пачалі выказваць папрокі суддзям. Нападаючы ФК «Ганцавічы-Сузор’е», парушыўшы правілы пры атацы ў вуглу пляцоўкі на палове гасцей, не пагадзіўся з рашэннем суддзі і выказаў ў яго адрас словы, які тут не напішаш… За гэта адразу і паплаціўся – атрымаў жоўтую картку і тут жа чырвоную, бо адна жоўтая ў яго ўжо была. І на аднаго іграка ў нас стала меней. Неўзабаве за ім з поля адправілі яшчэ аднаго ганцавіцкага футбаліста – абаронцу, які за парушэнне правілаў атрымаў жоўтую картку, на якую зрэагаваў як бык на чырвонае. Убачыўшы “гарчышнік” у руках суддзі, ігрок сказаў словы, якія не трэба было казаць, бо на трыбунах былі і дзеці, і паспрабаваў ударыць па руцэ арбітра. Але той лоўка вывернуўся і ў яго руцэ, быццам у фокусніка, жоўтая картка “ператварылася” у чырвоную.
Гуляць без двух ігракоў стала цяжэй. Гульня ўжо перайшла ад варот пружанцаў на палову поля ФК “Ганцавічы-Сузор’е”. За некалькі хівілін госці дабіліся поспеху і ўстанавілі раўнавагу – 2:2. Некаторыя аматары футбола пачалі пакідаць стадыён.
Прагучаў фінальны свісток. Але барацьба на гэтым не скончылася. Пачалася славесная перапался – капітан каманды “Сузор’я” і некаторыя ігракі быццам вораны наляцелі на суддзю і атакавалі яго, выказваючы незадавальненне, што судзіў ён несправядліва. Падхапілі гэта і некаторыя балельшчыкі, якія палічылі, што суддзя ў полі наўмысна “засудзіў” каманду, выдаліўшы дваіх ігракоў.
Але так лічылі не ўсе, і, нягледзячы на тое, што падтрымлівалі ганцавіцкую каманду, казалі, што суддзя правільна выдаліў абоіх ігракоў. “Трэба было яшчэ чалавек пяць выдаліць за маты, якія сыпаліся бы з рога. Каб так галы сыпаліся, – сказаў адзін з балельшчыкаў. – Гуляць трэба, а не суддзю абвінавачваць”.
Але прэтэнзіі былі не толькі да суддзі. Кіраўнікі ФК ”Ганцавічы-Сузор’е”, па іх словах, вылічылі ў камандзе сапернікаў падставу. На полі іграў незаяўлены ігрок
Галоўны трэнер ФК “Пружаны” не падцвердзіў, але і не аспрэчыў гэтай інфармацыі. “Калі Ганцавічы пададуць пратэст і выйграюць вось так, не па-спартыўнаму, што ж, гэта іх права, – сказаў “ГЧ” трэнер, начальнік і спонсар каманды ў адной особе. – У гэтым матчы мы ігралі на ўтрыманне ліку, каб шмат не прапусціць, бо прыехалі без асноўных ігракоў, і ўся надзея ў нас на гульню на сваім полі. Там у нас дабавіцца яшчэ шэсць моцных ігракоў, там і пабачым, хто мацнейшы”.
Мячык, канешне, круглы, і ўсякае можа быць. Але матч, у якім вырашыцца лёс бронзавага прызёра, які запланаваны ў нядзелю ў Пружанах, для ФК “Ганцавічы” будзе вельмі цяжкім – не будзе двух выдаленых моцных ігракоў і з асноўнага саставу футбалісты, па словах ігракоў, прыедуць не ўсе.
Але будем спадзявацца, што наша каманда не падвядзе, і пажадаем футбалістам ФК “Ганцавічы-Сузор’е” перамогі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Барановичская дзюдоистка Анна Ситник взяла золото на Кубке Мельникова
С 12 по 15 марта 2025 года в Могилёве, в спортивном комплексе «Олимпиец», прошёл турнир по дзюдо – юниорское первенство Республики Беларусь среди спортсменов 2005–2009 годов рождения — «Кубок А.А. Мельникова». В соревнованиях приняли участие сборные команды всех областей и города Минска.
Юные самбисты разыграли награды на турнире в Барановичах
В Барановичах прошло открытое первенство, СДЮШОР единоборств и велоспорта (ЕиВ) по самбо среди мальчиков и девочек 2014-2015 годов рождения. Турнир по самбо в Барановичах был посвящен Международному женскому дню 8 марта и собрал команды из Минска, Барановичей и России.
Матч «Мелиоратора» и «Адреналина» взрывает интригу лиги
Любители футбола, держитесь крепче за трибуны! 9 марта 2025 года в любительской лиге футзала в г. Барановичи к схватке готовятся две команды, чьи названия говорят сами за себя: «Мелиоратор» намерен сконцентрировать все усилия и «выровнять почву» на пути к призовому месту, а «Адреналин» наверняка добавит перца и заставит кровь болельщиков бурлить.