Футбалісты ФК «Ганцавічы-Сузор’е» заваявалі «бронзу»
Нечаканым і пераможным стаў апошні матч чэмпіянату Брэсцкай вобласці для ФК “Ганцавічы-Сузор’е”, які адбыўся ў г. Пружаны 28 кастрычніка, дзе ў гасцях ганцавіцкія футбалісты змагаліся за 3-е месца на чужым полі з ФК “Пружаны”. Нягледзячы на тое, што ў мінулым матчы ў нашай камандзе былі выдалены два ігракі асноўнага складу, на прагнозы скептыкаў, ФК “Ганцавічы-Сузор’е” з разгромным лікам 6:2 перамог сапернікаў і стаў бронзавым прызёрам.
Нагадаем, што сусстрэча ў Ганцавічах паміж гэтымі камандамі скончылася з лікам 2:2. Ганцаўчане гулялі ў меншасці, бо за неспартыўныя паводзіны былі выдалены нападаючы Сяргей Бакун і абаронца Андрэй Арцюх. ФК «Ганцавічы-Сузор’е» падаў пратэст, што ў камандзе ФК «Пружаны» замест Дзмітрыя Барысюка, які быў унесены ў пратакол пад №11, на самой справе гуляў Уладзімір Пышкоў. Дакументы, якія падцвярджалі асобу іграка, трэнер прадставіць не змог. Аднак наша каманда адмовілася ад далейшага афармлення і разгляду пратэсту і вынік матча 2:2 так і застаўся.
На стадыёне ў Пружанах было холадна, каля +1°С і ўсяго каля 20 гледачоў. Не сакрэт, што большасць саставу каманды ФК “Ганцавічы-Сузор’е” складаюць футбалісты з Баранавіч, але ў вырашальным матчы не ўсе ігракі змаглі прыехаць, а некаторыя з-за чырвоных картак не змаглі выйсці на поле. І тут настаў зорны час праявіць і паказаць сябе нашым маладым ганцавіцкім футбалістам Алегу Берташу і Івану Вадап’яну. І яны не падвялі. А. Берташ спачатку вызначыўся, даўшы пас, пасля якога яго таварыш па камандзе Алег Герасімчык адкрыў лік у матчы, а пазней і сам Берташ забіў гол. Іван Вадап’ян таксама дабіўся поспеху, запісаўшы мяч на свой рахунак у другім тайме. Праўда, не заўсёды Івану ўдавалася гуляць у мяч – даставалася сапернікам ад яго і па нагах – за грубую гульню у адным з гульнёвых эпізодаў І. Вадап’ян атрымаў ад суддзі жоўтую картку.
Важным і, як аказалася, пераломным у матчы, калі лік у другім тайме быў 2:2, аказаўся мяч, які забіў Вадзім Пабудзей. Герой першага гола Алег Герасімчык трапна падаў злева, пасля чаго Вадзім моцна расчараваў галкіпера ФК “Пружаны”, якому прыйшлося даставаць мяч са сваіх варот. Да фінальнага свістка ФК “Ганцавічы-Сузор’е” вызначыўся яшчэ тройчы.
Наша каманда заняла 3-е месца! Бронзавыя медалі!
“Такога выніку наўрад ці чакалі і самі футбалісты.Але галоўнае, што ў Ганцавічах у гэтым сезоне быў футбол. Сотні балельшчыкаў прыходзілі на стадыён у Ганцавічах, і ні ў адным горадзе не было аматараў футбола так шмат, як у нас”, – сказаў адзін з самых адданых балельшчыкаў з Ганцавіч Іван Антонавіч Худніцкі, які не прапусціў ніводнага матча ў Ганцавічах і ездзіў амаль на ўсе гульні, якія праводзіліся на выездзе.
Чэмпіён вобласці вызначыцца толькі 4 лістапада. На гэтую дату запланавана апошняя гульня паміж камандамі ФК «Кобрын» – РФК «Колас-Дружба» Баранавіцкага раёна. Гульня павінна адбыцца ў г.п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна. У першай стыкавой гульні кобрынцы перамаглі футбалістаў Баранавіцкага раёна з буйным лікам 5:1.
А ФК “Ганцавічы-Сузор’е” ўжо можна віншаваць з удалым выступленнем. І трэба падзякаваць Валянціну Міхейкіну, які займаўся фінансаваннем каманды, і ўсім тым, хто яму дапамагаў. Па просьбах аматараў футбола таксама выказваем падзяку ГДК, райпо, райбальніцы і кіраўніцтву раёна за садзеянне і дапамогу ў арганізацыі матчаў. Дзякуючы ўсім ім і нам з вамі, паважаныя аматары футбола, адбылася гэта перамога. Хочацца спадзявацца, што і ў наступным годзе стадыён не будзе пуставаць, што там будуць поўныя трыбуны людзей, якія любяць футбол і прыйдуць адпачыць.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Барановичская дзюдоистка Анна Ситник взяла золото на Кубке Мельникова
С 12 по 15 марта 2025 года в Могилёве, в спортивном комплексе «Олимпиец», прошёл турнир по дзюдо – юниорское первенство Республики Беларусь среди спортсменов 2005–2009 годов рождения — «Кубок А.А. Мельникова». В соревнованиях приняли участие сборные команды всех областей и города Минска.
Юные самбисты разыграли награды на турнире в Барановичах
В Барановичах прошло открытое первенство, СДЮШОР единоборств и велоспорта (ЕиВ) по самбо среди мальчиков и девочек 2014-2015 годов рождения. Турнир по самбо в Барановичах был посвящен Международному женскому дню 8 марта и собрал команды из Минска, Барановичей и России.
Матч «Мелиоратора» и «Адреналина» взрывает интригу лиги
Любители футбола, держитесь крепче за трибуны! 9 марта 2025 года в любительской лиге футзала в г. Барановичи к схватке готовятся две команды, чьи названия говорят сами за себя: «Мелиоратор» намерен сконцентрировать все усилия и «выровнять почву» на пути к призовому месту, а «Адреналин» наверняка добавит перца и заставит кровь болельщиков бурлить.