У чэмпіянаце раёне з’явіліся фаварыты

У мінулыя выхадныя і 3 ліпеня прайшлі гульні 2-га і 3-га тураў чэмпіянату Ганцавіцкага раёна па футболе. У турніры выявіліся два лідары. Гэта каманды “РАЙПО” (раённае спажывецкае таварыства) і “Будаўнік” ПМК-14. Яны пакуль маюць на сваіх рахунках толькі перамогі.

Матч Райпо - Хатыніцкі с/с
Матч Райпо - Хатыніцкі с/с / Фото: Виталий Герасименя

Гульні чэмпіянату раёна прыцягваюць да сябе ўвагу і збіраюць на стадыёне сотні аматараў футбола. Вось вынікі праведзеных матчаў:
“Азярэчча”– СВК “Цельшына”(Люсінскі с/с) – 3:2
ДЮСШ “Агарэвічы” – “Чудзінскі с/с” – 1:2
“Будаўнік” ПМК-14 – “Дынама-2013” (зборная Ганцавіцкага РАУС і райвыканкама) – 8:0
“Райпо” – “Хатыніцкі с/с” – 6:1

У святочны дзень 3 ліпеня адбыліся і два матчы 3-га тура, дзе футбалісты “Люсінскага с/с“ з неверагодным для футбольных матчаў лікам 1:18 прайгралі на сваім полі камандзе “Райпо”. А каманды “Малькавіцкага с/с” і “Азярэчча”, нягледзячы на перамогу з лікам 2:1, дамовіліся перайграць матч у Азярэччы. Прычынай для гэтага паслужыла тое, што на поле ў малькаўцаў выйшаў ужо заменны ігрок, што правіламі забараняецца. Але каб не разглядаць пратэст, каманды вырашылі перайграць гэты матч. Наступныя гульні 4-га тура адбудуцца 6 і 7 ліпеня, дзе матчы плануецца пачаць у межах 16-18 гадзін.

6 ліпеня пройдзе матч паміж камандамі “Чудзінскага с/с” і “Люсінскага с/с”, які адбудзецца на стадыёне ДУА «Будчанская я/с-СШ».

7 ліпеня каманды плануюцца наступныя матчы:
“Малькавіцкі с/с – “Райпо” (на стадыёне ДУА «Малькавіцкая СШ»);
«Дынама-2013» – “Хатыніцкі с/с” (на стадыёне СДЮШАР у г. Ганцавічы);
ДЮСШ «Агарэвічы» – “Будаўнік” ПМК-14 (на стадыёне ДУА «Агарэвіцкая СШ»).

Из рубрики