ФК «Ганцавічы» атрымаў першае паражэнне

Першае паражэнне з лікам 0:3 атрымаў ФК “Ганцавічы” у матчы з РФК «Колас-Дружба» Баранавіцкага раёна ў матчы, які прайшоў у г.п. Гарадзішча 3 ліпеня.

Команда ФК «Ганцевичи»
Команда ФК «Ганцевичи» / Фото: Юрий Рымчёнок

Маючы на сваім рахунку 14 ачкоў і адну гульню ў запасе, ФК “Ганцавічы” пасля завяршэння 1-га тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе замацаваўся на чацвёртым месцы турнірнай табліцы.

З дзевяці каманд Усходняй зоны вызначыліся пяць лідараў, сярод якіх, акрамя ўжо названых, цяперашні лідар ФК «Івацэвічы-ДЮСШ», а таксама столінскі “Будаўнік” і “Белсолад” з Іванаўскага раёна, якія адпаведна займаюць другое і трэцяе месцы. Таксама ёсць два яўныя аўсайдары – ляхавіцкі “Колас”, які пацярпеў шэсць паражэнняў і мае нуль ачкоў на сваім рахунку, і ФК “Белаазёрск”, які пасля 8-мі матчаў займае перадапошні радок у турнірнай табліцы з 4-ма ачкамі.

  г в н п м а
ФК «Івацэвічы-ДЮСШ» 8 4 3 1 16-8 15
ФК «Будаўнік» (Столін) 8 4 2 2 22-10 14
ФК «Белсолад» (Іванаўскі р-н) 7 4 2 1 21-11 14
ФК «Ганцавічы» 7 4 2 1 15-8 14
РФК «Колас-Дружба» (Баранавіцкі р-н) 6 4 1 1 12-3 13
ФК «Бяроза-2010-2» 7 3 0 4 25-7 9
ФК «Лунінец» 7 2 1 4 16-21 7
ФК «Белаазёрск» 8 1 1 6 9-34 4
ФК «Колас» (Ляхавічы) 6 0 0 6 1-35 0
Из рубрики