
Два залатыя медалі прынеслі нашай зямлячцы такі поспех. У мінулы чацвер, 11 ліпеня, Аляксандра перамагла на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем з рэкордным для Універсіяды і для Беларусі вынікам 25,84 секунды. А ў пятніцу, 12 ліпеня, яна ўзышла на прыступку п’едэстала пасля таго, як пераадолела дыстанцыю 100 метраў вольным стылем за 53,50 секунды. Далёка ззаду за сабою ў першы дзень спаборніцтваў яна пакінула канадскую і італьянскую плаўчых, у другі дзень – расійскую і амерыканскую: яны занялі другія і трэція месцы.
Сёлетняе лета парадавала 27-гадовую Аляксандру яшчэ адной добрай падзеяй: яна атрымала дыплом Універсітэта народнай гаспадаркі па спецыяльнасці “менеджар-эканаміст”. Раней Аляксандра скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Цяпер беларуская “залатая рыбка” збіраецца адправіцца ў Оксфард, каб атрымаць трэцюю адукацыю і палепшыць свае веды па англійскай мове. Менавіта гэта прымусіла спартсменку прыняць рашэнне прапусціць чэмпіянат свету ў Барселоне. “Я была адабрана па нацыянальных нарматывах, але ў гэтым сезоне акцэнт мною быў зроблены на вучобу, некаторы час я не плавала і не была гатова паказваць свой максімум. Пасля Універсіяды адразу еду ў Оксфард, дзе трэба ўдзяліць час вывучэнню англійскай мовы,” – сказала Аляксандра ў інтэрв’ю журналістам.
Дарэчы, Аляксандра ўдзельнічала ва Універсіядзе ўжо трэці раз. Першая з іх праходзіла ў Белгра-дзе ў 2009 годзе, другая – у Шэньчжэне ў 2011-м. Адтуль спартсменка прывезла 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя ўзнагароды.
Нагадаем, што карані беларускай “залатой рыбкі” – у Будчы, адкуль родам яе тата Віктар Іванавіч. Менавіта ў мясцовым вадаёме Аляксандра ўпершыню паплыла. Цяпер яна плавае ў лепшых басейнах свету, абараняе гонар усёй краіны і дзякуе бацькам за ўсё лепшае, што яны далі ёй. “Дзякуй тату за характар, дзякуй маме за вочы,” – напісана на “сцяне” Аляксандры ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More