У нядзелю ў горадзе Ганцавічы інтрыга чэмпіянату раёна

У нядзелю, 11 жніўня, аматары футбола, нарэшце, дачакаюцца матча, які выклікае найбольшую цікавасць, – паміж камандамі “Малькавічы”– “Будаўнік” (ПМК-14). Калі вясковая каманда пераможа, яна датэрмінова стане чэмпіёнам раёна.

У нядзелю ў горадзе Ганцавічы інтрыга чэмпіянату раёна
У нядзелю ў горадзе Ганцавічы інтрыга чэмпіянату раёна / Фото: Пётр Гузаевский

Аднак шанцы на лідарства яшчэ не страціла і каманда “Райспажыўтаварыства”. Інтрыга размеркавання прызавых месц у турнірнай табліцы захаваецца да матча з “Будаўніком” (ПМК-14). На лідарства прэтэндуюць тры названыя каманды. І сустрэча “Малькавічы”– “Будаўнік” (ПМК-14) – адна з ключавых.

Да радасці ганцавіцкіх аматараў футбола, футбалісты каманды “Малькавічы”, якія павінны былі прымаць каманду на сваім полі, згадзіліся гуляць на стадыёне ў Ганцавічах. Запланавана, што матч адбудзецца ў 17 гадзін.

Таксама ў нядзелю, 11 жніўня, у горадзе Ганцавічы адбудзецца сустрэча Куб ка раёна па футболе: “Дынама-2013” ” згуляе з “Райспажыўтаварыствам”. Таксама ў гэты ж дзень пройдзе матч Кубка паміж камандамі “Азярэчча”–“СВК Хатынічы”.

Из рубрики