Гонар Ганцавічаў ад інвалідаў абаранялі шашысты

Трое ганцаўчан, Мікалай Рылка, Адам Волах і Мікалай Агейка прадставілі Ганцавіцкі раён у спаборніцтвах, якія былі прысвечаны да Дня інваліда і прайшлі 1 снежня ў г. Брэсце ў лёгкаатлетычным манежы палаца спорту.

Гонар Ганцавічаў ад інвалідаў абаранялі шашысты
Гонар Ганцавічаў ад інвалідаў абаранялі шашысты

Спаборніцтвы праходзілі па самых розных відах спорту, але ад Ганцавіч паехалі толькі майстры шашачнага спорту. У турніры па шашках прыняло ўдзел 24 спартсмены з рэгіёнаў Брэстчыны. Гулялі па алімпійскай сістэме. Прайграўшыя па гэтай сістэме выбывалі, а калі партыя заканчвалася ўнічыю, ігракам даюцца дадаковыя хвіліны. Многа што вырашала жараб’ёўка. Для ігракоў белымі шашакна партыю давалася 5 хвілін, а для ігракоў чорных шашак – 4 хвіліны. Белымі шашкамі трэба абавязкова выігрываць, а калі партыя сканчвалася ўнічыю, перамога залічвалася, таму, хто іграў чорнымі.

У фінале сустрэліся мацнейшыя. Гэта кандыдаты ў майстры Мікалай Рылка (г. Ганцавічы) і Сяргей Антановіч (г. Кобрын). Перамогу атрымаў ганцаўчанін. За 1-е месца пераможца атрымаў грамату і прэмію 100 тысяч беларускіх рублёў. За 2-е і 3-е месцы ўдзельнікі атрымалі толькі граматы.

Яшчэ два нашыя шашысты Мікалай Агейка (г. Ганцавічы) і Адам Волах (в. Агарэвічы) таксама выступілі дастойна. Яны дайшлі да паўфінала. Не хапіла літаральна аднаго кроку, каб змагацца за прызавыя месцы.

Из рубрики