Ганцавіцкія шашысты другія ў вобласці

Ганцавіцкая каманда шашыстаў у складзе Мікалая Рылкі з Ганцавічаў і Анастасіі Блінкоўскай з вёскі Ганцавічы заняла другое месца на турніры, які праходзіў 6–8 чэрвеня ў горадзе Пінску ў праграме круглагадовай спартакіяды паміж раёнамі Брэсцкай вобласці.

Ганцавіцкія шашысты другія ў вобласці
Ганцавіцкія шашысты другія ў вобласці

Гульні праходзілі ў шахматным клубе па кругавой сістэме з кантролем часу па 40 хвілін для кожнага з удзельнікаў. Першае месца заняла каманда Драгічынскага раёна, а трэцяе заняў Пінскі раён. Заняць ганаровае другое месца наша каманда здолела дзякуючы добрай гульні нашых шашыстаў, якія ў асабістым заліку занялі першае месца сярод жанчын і другое сярод мужчын.

Из рубрики