Ганцавіцкі шашыст дастойна абараніў гонар Брэстчыны

Кубак і грашовыя прэміі атрымала каманда вобласці, у складзе якой выступаў і ганцаўчанін Мікалай Рылка, стала пераможцам першынства рэспублікі па шашках сярод інвалідаў па руху, якое праходзіла 3-5 кастрычніка ў Магілёве.

Ганцавіцкі шашыст дастойна абараніў гонар Брэстчыны
Ганцавіцкі шашыст дастойна абараніў гонар Брэстчыны

Ва ўпартай барацьбе шашысты Брэстчыны перайгралі моцную каманду з г. Мінска, якая ўступіла ўсяго адно ачко і заняла другое месца. На 3-м месцы каманда Віцебскай вобласці.

Гонар Брэсцкай вобласці разам з кандыдатам у майстры спорту па шашках ганцаўчанінам Мікалаем Рылкам, які іграў на “першай дошцы”, абаранялі таксама кандыдат у майстры спорту Леанід Млечны з Драгічына і першаразрадніца Галіна Лабекіна з Брэста.

Из рубрики