Забароненыя рэчывы былі знойдзены ў пробах Мікалая Чарняка, Андрэя Арамнава, Шамшат Туляевай і Уладзіміра Якуты. Усе, апрача Арамнава, дыскваліфікаваныя на чатыры гады. Паводле інфармацыі Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (ІВФ), тэрмін дыскваліфікацыі Туляевай і Чарняка заканчваецца 4 чэрвеня 2014 года, Якуты — 18 чэрвеня 2014 года, Арамнава — закончыўся 4 снежня 2010 года.
Калі на працягу года станоўчыя пробы выяўлены ў трох і больш спартсменаў, можа быць дыскваліфікаваная ўся каманда, аднак ІВФ абмежавалася штрафам. Такая ж сітуацыя была ў 2007 годзе, калі на допінгу папаліся чатыры беларускія штангісткі.
«Пазіцыя міжнароднай федэрацыі: адказваць павінны самі спартсмены. Ніхто іх не прымушае піць анаболікі і іншыя забароненыя прэпараты. Наша пазіцыя ў гэтым плане такая, што адказваць уся краіна не павінна», — сказаў Шпілеўскі.
Паводле яго слоў, афіцыйнай інфармацыі яшчэ няма, але «будуць штрафныя санкцыі для федэрацыі, не вельмі вялікія, прыкладна 50 тыс. долараў». «Мы выплацім гэтыя грошы, таму пытанне будзе закрыта. Але мы зробім больш жорсткай барацьбу з прымяненнем допінгу, — падкрэсліў кіраўнік БЦС. — Мы можам зрабіць больш жорсткім кантроль за працай асабістых трэнераў. У нас свая лабараторыя, мы прынялі рашэнне перад любымі спаборніцтвамі забіраць пробы, каб прадухіляць стварэнне такіх сітуацый, якія былі летась».
«У прынцыпе, там цяжкае пытанне. Па кожным разбіраліся, там усё неадназначна. Справа ў тым, што імкненне спартсмена паказаць вынік часта прыводзіць да таго, што ён іншым разам без санкцыі прымае тое, што лічыць патрэбным або вычытаў у інтэрнэце. Часта бывае, што ў інтэрнэце не зусім правільна даюць характарыстыку лякарства, а яно мае пабочныя кампаненты, якія з’яўляюцца забароненымі. Вось так у двух выпадках менавіта і было, самі спартсмены так рабілі. Не буду называць прозвішчы. Па інтэрнэце знайшлі, паказвалі, што забароненага рэчыва ў лякарствах не павінна быць, а яно было», — заявіў Шпілеўскі.
Паводле яго слоў, плануецца, што на Алімпіядзе ў Лондане беларускія штангісты заваююць «не менш як тры медалі, як было на дзвюх папярэдніх Алімпіядах», пры гэтым трое могуць паказаць «найвышэйшы вынік» (гатоўнасць 60—70%), яшчэ два-тры «на падыходзе» і ў стане паказаць «дастаткова высокі вынік».
Паводле інфармацыі ІВФ, 14 сакавіка 2012 года заканчваецца чатырохгадовая дыскваліфікацыя беларускай штангісткі Кацярыны Шкуратавай, 15 чэрвеня 2013 года — Алега Лобана. У 2006 годзе за паўторную станоўчую допінг-пробу быў пажыццёва дыскваліфікаваны Генадзь Аляшчук.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More