Брагу высмактаў, а ног не павалок

А пятай гадзіне раніцы Люба падхапілася з ложка кароўка ў  хляве чакае ды печ распаліць патрэбна. А як вядома, большасць гаспадарчых спраў кіпіць у варыўні ці, як яшчэ кажуць, летняй кухні,  таму туды і направілася гаспадыня за даёнкай. Не запальваючы святло, яна накіравалася ў глыб  памяшкання, раз-пораз соладка пазяхаючы. Але праз хвіліну яе сон як рукой зняло, у вачах застыў жах. Пераступіўшы парог у поцемках яна ўбачыла, што за сталом спіць нейкая касматае пудзіла. Люба нема зараўла і быццам спынтар выскачыла з варыўні і лямантуючы пабегла  ў хату.

— Валік, Валік, уставай!!! Нейкая пачвара да нас прыбілася, мабыць мядзведзь! Храпе на ўсю варыўню, аж сцены трасуцца.

Валік у адных сподніках, босы, неглядячы на тое,  што на вуліцы была  зіма, схапіў вілы і пабег разбірацца з няпрошаным госцем. Жонка рушыла следам. Гаспадар асцярожна падкраўся, з-за парога працягнуў руку, і запаліў святло, “пудзіла” не шалахнулася, і працягвала смачна храпці. Тое, што гэта быў не мядзведзь, а чалавек у старым кажуху, крыху супакоіла гаспадароў. Але Валік усё ж насцярожаны, і трымаючы вілы нагатове, пачаў імі здалёк штурхаць незнаёмца. Той ніяк не рэагаваў.

Валік быў настроены рашуча без лішніх цырымоній схваціў нязванага госця за грудкі і вывалак з-за стала.  Пудзілам  аказаўся аднавясковец Васька.

-Ах ты паршывец! Прапойца! Спаць ты сюды прыйшоў?! — усклікнуў гаспадар і  абрынуў на Ваську град кухталёў. Госць быў удрызг пьяны, што нават і не спрабаваў абараняцца. Моўчкі  ён упаў на калені і папоўз на карачках з варыўні. У след яму пасыпаліся і “развітальныя” словы гаспадыні…

Гаспадары нервова пачалі разважаць, як сюды трапіў Васька, які жыў уу пачатку вуліцы, — сябрамі яны не былі ніколі, па вуліцы столькі хат, але прыбіўся менавіта да іх, у варыўню трапіў лёгка — бо яна замыкалася толькі на клямку. Але што ён тут рабіў і, мяркуючы  па кучы згарэлых запалкаў і акуркаў, правёў  не мала часу.

Пра  пару  хвілін гаспадыня зноў залямантавала. Бо ў галаве ўзнікла думка пра брагу, якая стаяла на печы. Расчынілі, каб свінню да свят закалоць. Нягледзячы на немалады ўзрост, Люба імгненна заскочыла на печ і зараўла яшчэ мацней: «Ах ты паразіт, алкаголік няшчасны, зладзюга пракляты! Валік, Валік, гэты гад, Васька — апівоха,  амаль усю брагу выкаўтаў !»

Гаспадары гналі гарэлку не часта і па вялікай патрэбе, ды і справа гэта была  сакрэтнай — каму патрэбны праблемы  з міліцыяй, таму і прыхоўвалі флягу, закідваючы лахманамі, на печы каб лепш бурліла і менш хто бачыў. Гісторыя праяснілася пра некалькі дзён, калі Васька расказаў пра свае прыгоды  некаму з вяскоўцаў, канешне ж, не за так, а за чарку, умеючы разжалобіць спагадлівых слухачоў яго баек.

У той вечар, ужо на добрым падпітку, Васька пайшоў шукаць дабавіць –  надта ж карцела. Як прызнаўся, небарака, на добрым падпітку мора было па калена, таму без лішніх сумненняў, ён збочыў да першай хаты, якая трапілася на вочы. Нюх на спіртное ў Ваські быў, як у следавой сабакі, мабыць гэтая прыродная чуйка і дапамагла яму знайсці брагу. А якая была брага… І салодкая, і вішанькі плавалі з варэння…

Валіку і Любе, Васька з той пары стараўся не пападацца на вочы, ці то сорамна было, ці мо баяўся, што грошы за ўжыты натурпрадукт гаспадары патрабаваць будуць.

Прайшло ўжо гадоў дзесяць з той пары, але хто-небудзь з вяскоўцаў возьме ды прыпомніць гісторыю як Ваську за мядзведзя прынялі. Гаспадыня з тых часоў брагу больш не расчыняла і гарэлкі не гнала. Ну так яна расказвала аднавяскоўцам, калі тыя  паддзявалі, ці паставіла яна брагу, бо Васька нешта хмуры і цвярозы ходзіць, можа і ў госці завітаць. На смешкі вяскоўцаў Люба  адказвала кожны раз аднолькава: «Як мне будзе трэба для якой справы  пляшка, дык я  і ў краме  куплю. А Васька хай свой сабачы нюх на іншых правярае «.

 

Oksana__deleted__110608

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

15 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago