– Андрэй Пятровіч, што больш за ўсё вас ўразіла паводле вынікаў даследавання?
– Уразіла тое, што ніхто не ведаў пра гэтую ініцыятыву Еўрасаюза наогул! Давялося выкарыстаць праектыўную методыку. Гэта значыць, прапаноўваўся нейкі тэкст, з якога людзі даведваліся пра мадэрнізацыйны пакет.
Рэспандэнты разумеюць, што такое ўзаемадзеянне з Еўропай – рэч станоўчая. Але ў масавую свядомасць пранікаюць штампы прапаганды. Некаторыя ўспрымаюць ініцыятыву «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі» насцярожана і нават з абурэннем.
– Улады не хочуць, каб народ наогул ведаў пра гэтую ініцыятыву ЕС. А паколькі асноўныя СМІ ў руках уладаў, ці вялікія шансы Еўропы дастукацца са сваім новым праектам да беларускага грамадства?
– Ці змогуць дастукацца – гэта залежыць ад таго, наколькі вынаходлівыя будуць еўрапейскія структуры ў выкарыстанні самых разнастайных медыя пры давядзенні ідэй дыялогу да звычайных грамадзян. Тэлебачанне і радыё ўжо не з’яўляюцца асноўнымі СМІ. Гэта парадаксальна, але найважнейшы СМІ сёння – з вуснаў у вусны. Калі 15% грамадства штосьці дзесьці даведваюцца, астатнія – ад гэтых 15%. Гэта закон непазбежнага распаўзання інфармацыі.
– Гэта можна сказаць ужо і пра Беларусь?
– Так, і асабліва ў прымяненні да той мэтавай аўдыторыі, на якую і разлічаны ў першую чаргу ідэі «Еўрапейскага дыялогу». Для яе тэлебачанне ўжо дакладна не з’яўляецца асноўным СМІ.
– А як вы бачыце, дарэчы, гэтую аўдыторыю? Больш маладыя, прасунутыя?
– Не толькі больш маладыя. Размова ідзе пра публіку, прасунутую ў эканамічным, адукацыйным плане. Гэта людзі, актыўныя наогул – эканамічна, творча. Тыя, хто мае дачыненне да новых тэхналогій.
– Дык іх і агітаваць асабліва не трэба. Іншае пытанне: а што яны могуць, калі ўлада гэты дыялог з парогу адмяла?
– Так, людзі не вераць, што гэтай ініцыятыве наканавана ўвасобіцца ў жыццё. Пры ўсім высакародстве мэтаў ёй наканавана застацца на паперы, таму што ўлады не зацікаўлены ў пераменах.
– Атрымліваецца, уся праблема – у палітычным рэжыме? Ён блакуе сёння не толькі ініцыятыву ЕС, але саму мадэрнізацыю краіны, хаця пытанне даўно пераспела. Так што, пры гэтай уладзе ніякага руху не будзе – ці пачуццё самазахавання падштурхне да рэформ?
– Пачуццё самазахавання падказвае вярхам, што рэформы лепш не пачынаць.
– Па некаторых сацыялагічных звестках больш за тры чвэрці беларусаў – за перамены. Што паказала ваша зандаванне?
– Я б асцярожна ставіўся да гэтых лічбаў. Калі пра перамены гавораць не эксперты, а звычайныя рэспандэнты, то яны зусім не абавязкова маюць на ўвазе перамены палітычныя. Размова часта ідзе проста пра перамены, напрыклад, ва ўзроўні ўласнай заработнай платы.
– Якая дынаміка геапалітычных пераваг беларусаў і як яна можа ўплываць на стаўленне да «Еўрапейскага дыялогу»?
– У сакавіку–маі ішоў уздым праеўрапейскіх настрояў. І адначасова назіралася аслабленне прарасійскіх. Цяпер пайшоў зваротны працэс. І гэта звязана найперш з працоўнай міграцыяй. Чалавек вечарам садзіцца ў цягнік, а раніцай ужо зарабляе грошы ў Расіі. Без візавага бар’ера і без моўнага, без розных фармальнасцяў.
– Вы лічыце, што Еўрасаюзу варта б было пайсці на асіметрычныя крокі, ужо сёння шырэй адчыніць фортку для беларусаў?
– Менавіта так. Бо цяжкасці з трапляннем у Еўропу на вачах мяняюць геапалітычныя арыентацыі беларусаў. Прычым пераарыентацыя на Расію мае вымушаны характар: чалавек і рады б паехаць зарабляць у Еўропу, ды бар’еры не пускаюць. І размова тут не пра кошт візы, а пра працэдурна-бюракратычныя цяжкасці.
– А вось наколькі самі беларусы гатовыя да Еўропы?
– Беларусы маглі б канкураваць на еўрапейскім рынку працоўнай сілы. Яны маюць цягу да парадку. З пункту гледжання інфраструктуры Беларусь – амаль гатовая еўрапейская краіна. Мы прывыклі да добрай сувязі, някепскіх дарог, еўрапейскіх адлегласцяў у 200–300 км унутры краіны. Беларусы мысляць еўрапейскімі геаграфічнымі маштабамі, а не як прадстаўнікі краіны з велізарнай тэрыторыяй, дзе ў госці да сваякоў ляцяць праз пяць гадзінных паясоў.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More