Регионы

Продкі роду Вендорфаў Ганцаўшчыну праігнаравалі

Важных гасцей з Польшчы і розных гарадоў Беларусі чакалі і рыхтаваліся загадзя: высеклі зараснікі акацый, вычысцілі і прывялі ў належны стан пліты і склепы з пахаванымі і чакалі гасцей. Планавалася, што пасля сіпозіўма, які адбыўся ў касцёле “Святой Троіцы” г. Клецк, усе госці з Варшавы, г. Глыбокае, Санкт-Пецярбурга, прыедуць на Ганцаўшчыну. Але не падлічылі свой час і планы змяніліся. Прыехалі толькі актывісты з касцёльнай парафіі Клецка.

Як расказала дырэктар Ганцавіцкага краязнаўчага музея Ала Занька, прыезд продкаў Вендорфаў звязаны з нагоды кананізацыі і прылічэння да ліку святых аднаго з роду Вендорфаў. Ала Васільеўна, паведаміла, што на могілках вёскі Ясянец знаходзіцца капліца, у якой пахаваны родзічы Вендорфаў.

“Раней там было дванадцаць пліт, на якіх было напісана хто пахаваны і калі. Але іх разрабавалі і знішчылі.  Акрамя капліцы Вендорфаў, на могілках у Ясянцы таксама размешчаны капліцы Яленскіх і Абуховічаў”, – распавяла Алла Занька.

“У гасцей быў шчыльна распісаны графік, і яны не паспелі прыехаць да нас. На могілкі ў вёску Ясянец прыехала толькі Казіміра Іосіфаўна Сарнацкая са сваімі роддзічамі. Па матчынай лініі  яна з’яўляецца сваячкай продкаў Вендорфаў. Менавіта яна адшукала, што Вендорфы пахаваны на Ганцаўшчыне, і арганізавала іх прыезд. Але, на жаль,  патомкі Вендорфаў не прыехалі ў Ясянец”, – расказала Ала Занька.

 

Дадедка ГЧ:

Гістарычна-біяграфічны пачатак слыннага роду Вендорфаў на землях ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вендорфы маюць нямецкае паходжанне. На Клецкай зямлі мелі два маёнткі, на Узнозе і ў вёсцы Галынка. Бабака Зыгмунта мела паходжанне са знакамітага роду Сангайлаў герба “Набра”.

Яна пабралася шлюбам з Зыгмунтам Вендорфам на Узнозе. У іх нарадзілася Ева – мама св.Зыгмунта Фелінскага. У чатырохгадовым узросце ў Евы памірае бацька Зыгмунт, і яна застаецца са старэйшым братам і мамай, якая пазней прадае свой маёнтак і пераязджае да старэйшага мужавага брата Адама ў вёску Галынка.

Ахрышчана Ева была ў касцёле “Святой Тройцы” у г.Клецк. Вучылася ў в ёсцы Галынка ў школе з дзецьмі простага роду. Скончыла Слуцкую гімназію  і працавала ў Клецку гувернанткай і выкладала музыку.

У 17-гадовым узросце выйшла замуж за Герарда Фялінскага і пераехала жыць да мужа на Валынь. У 1822 годзе ў іх нарадзіўся сын Зыгмунд.

Рымвід

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

24 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago