Categories: Регионы

Умовы без вады, ацяплення і з дзіравым дахам – гэта нармальна?

Ці тое, што словы не расходзяцца са справай, і пра пажылых людзей у нас сацыяльныя службы дбаюць, а ўмовы, у якіх зараз пражывае Яўгенія Арцёмаўна Рылка, нармальныя. Ці, тое, што Ўплаўленне сацыяльнай абароны пра гэтых бабулек клапоціцца, а астатнія не.

Ці тое, што трэба напісаць пра ўнука, які, як высветлілася пасля выхаду артыкула, аформлены па догляду за Яўгеніяй Арцёмаўнаў, а са сваімі абавязкамі не спраўляецца, і нават дровы не хоча пакалоць. Ці можа несапраўдная інфармацыя ў тым, што Яўгенія Арцёмаўна Рылка і Занька Юлія Піліпаўна кавалі Перамогу?

А можа трэба апрэчыць напісаныя факты, што няма ў бабулі калодзежа, што няспраўныя печы? І адказаць на пытанне, чаму бабулям ніхто не дапаможа напісаць заяву, каб ён прыбавілі пенсію за стаж з 1944 па 1947 гады?

Наталля Ігнатаўна мае рацыю, кажучы, што чалавек сам павінен пра гэта заявіць. А калі ня ведае і не можа сама напісаць тады хто? Што дапамагчы напісаць за ўсе гады, “обследуя одиноких пожилых людей”, не змаглі?

Няўжо ў вёсцы Люсіна няма адукаваных людзей, тым больш, што па словах пенсіянеркі, яна звярталася раней ў Люсінскі сельсавет па пытанню яе працы на ваенным заводзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння і ад яе адмахнуліся. А мізерную пенсію, якія зараз атрымоўвае Яўгенія Арцёмаўна Рылка, можа, гэта таксама справядліва, і большай яна не заслужыла?

Малая там будзе прыбаўка, ці значная, але гэта яе заслужаныя грошы, якія з-за раўнадушша і за гады, што яна на пенсіі, яна не атрымоўвала.

А заява на пераразлік пенсіі будзе. Калі не знайшлося каму дапамагчы Яўгеніі Арцёмаўне ад усіх тых, хто “клапоціцца і абследуе”, дапамагу я. І новы артыкул таксама будзе, магчыма, і не адзін. І не толькі пра гэты выпадак.

Рымвід

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

15 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

22 часа ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago