
Светлана Курилик
Адпраўлялася на скрыжаванне з надзеяй пазней напісаць цалкам хвалебны водзыў. Маўляў, так і так, службы раёна клапоцяцца пра сваіх людзей, названае скрыжаванне цяпер прыносіць ім не клопаты, а выключна радасць. Цалкам хваліць не атрымаецца. Але – зрухі ёсць, і значныя!
Камунальныя работнікі на скрыжаванні пабывалі. Яны ліквідавалі парывы водаправодных труб, і цяпер вада не разліваецца неперасыхальнымі лужынамі, не цячэ ў людскія агароды. Але на месцы парываў пакуль яшчэ стаяць калы са стужкамі, не засыпана яма.
Майстар участка вады і каналізацыі КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Леанід Кісялевіч на гэты раз не спасылаўся на звышзанятасць і патлумачыў, што дарогу пакуль выраўноўваць нельга. Варта паназіраць, як «будуць сябе паводзіць» парывы. Пры добрым раскладзе крыху пазней дарогу прывядуць у парадак. Аднак цяпер хочацца кінуць каменне ў агарод жыхароў названых вуліц: навошта ў яму пачалі зносіць смецце?!.
Побач з былымі парывамі, а цяпер – з ямай са смеццем – знаходзіцца ўсё той жа калодзеж з адчыненым люкам, над якім сіратліва ўзвышаецца шына ад аўтамабільнага кола. Зазірнула ў сярэдзіну: з зялёнай стаячай вады тырчаць некалькі пустых бутэлек і трэсак – пэўна, дзеці правяралі на глыбіню. Праверыла і я: бруднай вады там шмат. Не дай Бог зваліцца цікаўнаму дзіцяці!
Пэўна, нарэшце і камунальнікі зразумелі небяспеку. Як заверыў Леанід Трафімавіч, накрыўку для люка ўжо заказалі ў Мінску. Як толькі яна будзе выраблена, адразу ж зойме сваё месца.
Побач з меліярацыйнай канавай, да якой усё больш нахіляецца дарога, цяпер ляжыць куча ці то гравію, ці то каменьчыкаў. Пэўна, гэта і ёсць “агароджа”, якая павінна ўтрымліваць зімой машыны ад таго, каб іх калёсы не саслізгнулі незнарок у гэтую канаву. Выходзіць, хоць і не надта клапаціўся пра эстэтыку, але абяцанне сваё намеснік начальніка КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Сяргей Вайцешык выканаў.
Здзіўлена адзначыла для сябе, што на процілеглым баку скрыжавання, каля дома інваліда 1-й групы Ніны Гатоўчыц дагэтуль буяе пустазелле. Патэлефанавала Ніне Дзмітрыеўне з пытаннем, ці не збіраецца ёй хто-небудзь дапамагчы скасіць пустазелле? “Ох, мая міленькая, не толькі пустазелле, тут ужо цэлы лес, кусты разрасліся, – пачула ў адказ. – Я звязвалася ўчора са старшынёў гарсавета, Русакевічам Валерыям Мікалаевічам, паабяцаў, што сёння ўсё прывядуць у парадак. Але пакуль нікога не было”.
Да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Валерыю Русакевічу не дазванілася. Але рабочы дзень пакуль яшчэ не скончаны – газета адпраўляецца ў тыпаграфію раней. Застаецца паспадзявацца, што абяцанне сваё Валерый Мікалаевіч выканае.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More