
Юлия Полесская
Вада не паспявае прасачыцца ў зямлю, таму цячэ ўжо ў канаву. Па гэтай прычыне па дарозе немагчыма прайсці. “Вось вам і год беражлівасці! Людзі па свеце паміраюць без прэснай вады, а ў нас яна цячэ ў канаву. Хіба ж так можна?”, – абуралася жанчына.
Па словах Марыі Рылка, заяўка ляжыць у ЖКГ з першага дня паломкі, аднак да гэтага часу няспраўнасць так і не выпраўлена. Толькі аднойчы прыехала машына з камунгаса і адкачала ваду з размеркавальнага калодзежа. На гэтым работа камунальнікаў закончылася. Праз нейкі час на дарозе рабілася тое самае. “Звяртаючыся часта ў ЖКГ, я ўжо ўсе тэлефоны ведаю на памяць. Аднак яны проста ігнаруюць мяне, спіхваюць адзін на аднаго. Баюся, што нам прыйдзецца плаціць за ваду, якая выцякае, бо ў многіх няма лічыльнікаў”, – непакоілася Марыя Мікалаеўна.
Па словах Уладзіміра Тышкевіча, які пражывае непадалёку ад размеркавальнага калодзежа, вады выцякае настолькі многа, што канава, у якой нават пры вялікіх дажджах не было вады, цяпер запоўнена ёю. “За тыя грошы, што ўжо выцеклі на дарогу і ў канаву, можна было б даўно адрамантаваць няспраўнасць. Там жа не такая ўжо і вялікая работа, хутчэй за ўсё, патрэбна проста памяняць сальнік, які каштуе капейкі. А яны машыну прыганяюць ды адкочваюць ваду,” – выказаўся пенсіянер.
Дырэктар КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Аляксей Галяк у размове з журналістам “ГЧ” сказаў, што ён толькі на днях выйшаў з адпачынку і паабяцаў разабрацца ў сітуацыі ў бліжэйшы час.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More