«Гэта тое, што трымае мяне на нагах». Натальля Локіць — пра беларускую тоеснасць у эміграцыі, «Купалінку» і дзяцей, якіх яна вучыць роднай мове
Натальля Локіць з Жодзіна расла ў рускамоўнай сям’і. Адзінай крыніцай беларускай мовы была бабуля, якая вучыла ўнучку праз казкі, песні і жарты. Сёння Наталля жыве ў Варшаве і праз тэатр ды школьныя заняткі дапамагае і дзецям, і дарослым адшукаць сваю беларускую тоеснасць. Для яе мова — гэта не толькі сродак камунікацыі, а ключ да захавання культуры, адзінства дыяспары і жывой сувязі з домам.