
Пётр Гузаевский
Ідэю папулярызаваць ганчарную справу, якая становіцца цікавай і запатрабаванай у цяперашні час, вырашылі супрацоўнікі Ганцавіцкага краязнаўчага музея. Яны і запрасілі аднога з найлепшых ганцавіцкіх майстроў ганчарнай справы Віталя Шапялевіча, які прадставіў выставу сваіх вырабаў і паказаў, як яны вырабляюцца.
На працягу двух дзён адна за другой ішлі вучні з розных школ на экскурсіі ў музей, дзе Віталь расказваў пра тое, як нашы продкі нарыхтоўвалі гліну, як захоўвалі яе дзясяцігоддзямі для нашчадкаў, каб матэрыял станавіўся пластычным і паслухмяным для рук ганчара. Расказаў, як “білі бабу” – на падлозе высцілалі пласт гліны і білі па ёй велізарным драўляным молатам (даўбенькай). Слой за слоем укладвалі наступныя пласты, пакуль «баба» не дасягала метровай вышыні. Затым гліняную «бабу» габлявалі, здымаючы з яе тонкія пласты. Каменьчыкі і карэнні адкідвалі. З вычышчанай гліны рабілі новую «бабу», і так да таго часу, пакуль матэрыял не набываў аднастайны склад. І толькі тады з яго рабілі вырабы.
Зараз гліну можна купіць гатовую, а вось зрабіць нават просты гаршчок вельмі няпроста. Па словах майстра, каб толькі навучыцца “цэнтраваць” гліну на крузе некаторым патрэбна два месяцы, а іншыя навыкі даюцца і за большы час.
Вучні гімназіі і школ з дапамогай ганчара садзіліся за ганчарны круг і за 5-10 хвілін з кавалачка гліны, шчаслівыя, трымалі ў руках ужо гатовыя вазачку ці гладышык.
“Не багі абпальваюць гаршкі”, – гэтую прыказку, бадай, ведае амаль кожны. І навучыцца ганчарнаму майстэрству можа таксама любы чалавек, які сапраўды гэтага захоча”, – кажа Віталь.
Толькі такіх, хто жадаў бы пачаць такую справу, амаль няма. У нас зараз многія ўмеюць толькі наракаць на лёс, чакаюць падачак ад дзяржавы, імкнуцца нейкім чынам стаць ільготнікамі. А зарабіць на кавалак хлеба, нават з маслам, добры ганчар заўсёды можа.
Даведка «ГЧ»
Шапялевіч Віталь нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Ганцавічы.
У 1996 годзе паступіў у мастацкае вучылішча ў гарадскім пасёлку Мір Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе атрымаў спецыяльнасць ганчара, вытворцы мастацкіх вырабаў з керамікі. У 1998 – 1999 гадах працаваў ганчаром у майстэрні народнага майстра Алеся Косткі ў горадзе Мінску.
У 2000 годзе вярнуўся ў горад Ганцавічы, дзе па сённяшні дзень займаецца вырабам сувеніраў з дрэва і гліны. Супрацоўнічае з Ганцавіцкім раённым Домам рамёстваў.
Удзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў:
— Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2009» (горад Кобрын);
— Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет» (горад Мінск, 2010 год);
— Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (горад Ганцавічы, 2011 год);
— кірмаш рамёстваў «Палескі кірмаш» (горад Пінск, 2012 год);
— ІІІ Міжнародны пленэр ганчароў (вёска Гарадная, Столінскі раён, 2012 год);
— ІІ Міжнародны пленэр шэрай керамікі (Чарна Весь Касьцёльна – Немчын, Польшча, 2013 год).
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
This website uses cookies.
Read More