
Юрий Андрейчик
Актавая зала СШ №3 ў гэты дзень была запоўнена пераважна людзьмі шаноўнага ўзросту, на тварах якіх ззялі зычлівыя ўсмешкі шчымлівай радасці ад магчымасці ўбачыцца з былымі калегамі па працы. Віталі прысутных цёплымі і ўдзячнымі словамі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Надзея Здрок, прафсаюзны лідар раёна Юрый Андрэйчык і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў Яўгенія Стацько.
Юрый Андрэйчык адзначыў, што ветэраны-педагогі сваёй адданай працай стварылі моцны падмурак адукацыйнага працэсу на Ганцаўшчыне, высока ўзнялі сцяг настаўніцкага прафесіяналізму і майстэрства. “У сённяшніх умовах нам, маладзейшаму пакаленню педагогаў, нялёгка ўтрымліваць гэты сцяг прафесійных ведаў і майстэрства на былой вышыні. І каб падняць прэстыж настаўніцкай прафесіі, нам патрэбна ваша падтрымка і ваша надзейнае плячо”, – шчыра прызнаўся Юрый Мікалаевіч. Ён прапанаваў стварыць ветэранскі клуб майстроў педагагічнай справы для аказання метадычнай дапамогі маладому настаўніцкаму пакаленню.
Выкладчыкі і выхаванцы РЦДЮТ выступілі перад настаўнікамі з канцэртам, і песні ў іх выкананні вярталі ў памяць перажытыя гады працы ў школе.
Пасля канцэрта за шклянкай чаю былыя настаўнікі ўспаміналі школьнае жыццё і расказвалі пра сябе, спявалі песні на школьную тэматыку і пра каханне, а таксама камсамольскія і нават піянерскія песні.
Атмасфера свята атрымалася цёплай, па-сямейнаму блізкай для ўсіх. Асабліва кранальнымі былі падчас сустрэчы прывітальныя словы “маладых” пенсіянераў (55–60 гадоў), з якімі яны звярталіся да “сталых” ветэранаў. Яны расказвалі пра прысутных тут сваіх настаўнікаў, якім ужо за 80, дзякавалі ім за навуку, расцалоўвалі іх. Дружнымі апладысментамі дзякавалі прысутныя за цудоўнае сольнае выкананне песень былую загадчыцу дзіцячага садка ў в. Раздзялавічы Яўгенію Мікалаеўну Піліпенка і заслужаную настаўніцу БССР з в. Гута (а ёй сёлета спаўняецца 85 гадоў) Любоў Кліменцьеўну Вярбіцкую.
Справядлівыя словы сказаў былы дырэктар Ганцавіцкай СШ Мікалай Фёдаравіч Высоцкі: “Настаўнік ніколі не перастане быць настаўнікам”. І хоць пайшлі на заслужаны адпачынак педагогі, а школьныя праблемы і адукацыйныя пытанні іх па-ранейшаму хвалююць.
На пытанне “Якой Вы бачыце будучыню нашай сістэмы адукацыі?” Іван Іванавіч Бобка (а ён 35 гадоў быў нязменным дырэктарам Кукаўскай СШ) адказаў: “На жаль, трагічнай… Каб гэтага пазбегнуць, грамадству трэба змяніць адносіны да настаўніцкай прафесіі. Лічу, што павінен быць зменшаны набор у ВНУ і адпаведна забяспечана высокая заработная плата адукаванага чалавека. Навошта абсалютна кожнаму вышэйшая адукацыя? Ва ўсім павінна быць мера…”
Былая настаўніца гімназіі Тамара Іванаўна Аляксейчык дадала: «Усім вядома катастрафічная сітуацыя з наборам студэнтаў у педагагічныя ВНУ. Які настаўнік прыйдзе ў школу, такімі будуць і яго вучні. А тады якіх эканамістаў, інжынераў, медыкаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі зможа выхаваць школа, калі прадметы будуць выкладаць настаўнікі-сераднякі? Безумоўна, трэба ў дзяржаўным маштабе і тэрмінова мяняць адносіны да адукацыі ў цэлым».
Мая старэйшая калега, былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Алена Палікарпаўна Паўлоўская на пытанне “Якое выйсце Вы бачыце са стану абыякавасці дзяцей да вучобы?” разважыла: “У першую чаргу трэба вярнуць на экраны нашы айчынныя мультфільмы і прыбраць усе сённяшнія неразумныя страшылкі. Дзеці амаль не чытаюць, бо іх галовы забіты іншымі “прывабнымі” справамі. І канечне ж, трэба ўзмацняць аўтарытэт прафесіі настаўніка. У адваротным выпадку сітуацыя можа быць жахлівай”.
Сустрэча ветэранаў педагагічнай працы доўжылася не адну гадзіну. Пакідаючы ўтульную залу, усе дзякавалі арганізатарам мерапрыемства за падараваныя хвіліны радасці ад праведзенага разам часу. “Зроблены прыемны і добры пачатак. Спадзяюся, што такая сустрэча стане ў нашым раёне выдатнай традыцыяй. А добрых уражанняў ад гэтага свята мне хопіць на шмат дзён,” – развітваючыся, выказала думку дзясяткаў іншых ветэранаў былая настаўніца Ганцавіцкай СШ Валянціна Іосіфаўна Лынша.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More