
Як паясніла кіраўнік калектыву “Удых танца” Алена Варэйка, Палац дзяцей і моладзі “Золак” ветліва сустракаў лепшыя творчыя калектывы г. Мінска. Сярод іх апынуліся і ганцавіцкія танцоры – як уладальнікі дыплома 1-й ступені IV адкрытага музычнага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “Новы рух-2014”, які прайшоў 15 лютага ў Мінску. Тады дзяўчаты атрымалі перамогу за танец “Іспанскія матывы”, і за лепшы харэаграфічны нумар калектыў запрасілі на гала-канцэрт гэтага конкурсу.
“На гэты раз 3 красавіка мы выступалі з двума нумарамі. Акрамя “Іспанскіх матываў”, паказалі і “Флэш-данс”, – расказала Алена Аляксандраўна. Па яе словах, мінскія гледачы цёпла сустрэлі ганцаўчан, а арганізатары конкурсу напрыканцы заўважылі, што яны рады, бо знайшлі горад Ганцавічы, дзе ёсць такі калектыў, з якім прыемна супрацоўнічаць.
Так што цяпер “Удых танца” чакае новых запрашэнняў на сталічныя канцэрты і конкурсы: канкурэнцыю яны вытрымалі і сваімі перамогамі даказалі гэта.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More