
“Гэта цудоўны вынік. Пасля такіх спаборніцтваў тыя рабяты, якія займаюць 1 – 3 месцы, становяцца кандыдатамі ў майстры спорту”, – заўважыў трэнер прызёрак Аляксей Клявец.
Увогуле, у Гомелі праходзіў адбор на еўрапейскія спаборніцтвы, куды адправяцца толькі пераможцы. Удзельнічалі 7 каманд – па адной з кожнай вобласці і з г. Мінска. Таму канкурэнцыя была вельмі жорсткай.
Дзявочую каманду Брэстчыны прадстаўлялі 5 дзяўчат з Ганцавічаў (трэнеры Аляксей Клявец і Вадзім Рылка), 4 – з Пінска і 1 – з Бярозы. І толькі ганцаўчанкі занялі прызавыя месцы. Таму ў немалой ступені дзякуючы ім каманда заняла 5-е месца. Дарэчы, у гэтых рэспубліканскіх спаборніцтвах удзельнічалі юнакі і дзяўчаты 1997 – 1998 гадоў нараджэння. А Даша Буйкевіч нарадзілася ў 2000 годзе, і ёй прыйшлося змагацца са старэйшымі за яе саперніцамі.
Аляксей Уладзіміравіч расказаў, што Даша вучыцца ў Любашаўскай базавай школе, трэніруецца ў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву два гады. Даша ўжо трохкратная прызёрка рэспубліканскіх спаборніцтваў. Крысціна Каржанеўская вучыцца ў СШ № 1 г. Ганцавічы, яна ўпершыню трапіла на спаборніцтвы такога ўзроўню.
Па словах трэнера прызёрак, на Брэстчыне няма вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе б вучылі вольнай барацьбе. У той жа час, у Гродне і Гомелі вельмі моцныя школы вольнай барацьбы. “Нам цяжка ў гэтым плане: сваіх выхаванцаў мы адпраўляем вучыцца ў іншыя вобласці”, – сказаў Аляксей Уладзіміравіч. На гэтым фоне дасягненні Дашы і Крысціны здаюцца яшчэ больш важкімі. Так трымаць, дзяўчаты!
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More