
3-га ліпеня фальклорны калектыў “Хатовічы” прымаў удзел ва ўрачыстым шэсці, якое адбылося на галоўнай плошчы ў Мінску. Па словах адной з удзельніц, яны нават не думалі, што трапяць з палескай глыбінкі на галоўнае дзяржаўнае свята. Першая і апошняя рэпетыцыя для ўдзелу ў шэсці з ганцавіцкімі жанчынамі адбылася 2 ліпеня. Вярнуліся артысты з рэпетыцыі позна ноччу, а на другі дзень зноў адправіліся ў дарогу, каб удзельнічаць ва ўрачыстым шэсці.
Доўгія гадзіны чакання свайго шэсця зусім не засмучалі жанчын: яны пачалі спяваць. Шматлікая сталічная публіка адразу ж адрэагавала на вясковых жанчын. “Глядзіце, гэта ж буранаўскія бабулькі!” – чулася з натоўпу. На што нашы з задорам адказалі: “Мы не буранаўскія і нават не баранаўскія, а хатынаўскія!”
“Мы загадзя выгледзелі, дзе стаіць Прэзідэнт. Нам вельмі хацелася паглядзець, як ён адрэагуе на наша з’яўленне. Ідзём, назіраем. Спачатку ён стаяў проста апусціўшы рукі, але калі мы трапілі ў поле яго зроку, ён пачаў злёгку ўсміхацца, а як толькі параўняліся з ім, ён падняў руку і жэстам рукі (вялікім пальцам) паказаў “клас!” – падзялілася ўражаннямі Ніна Кавальчук.
Прэзідэнт быў не адзіны, каму так спадабаліся нашы палескія артысткі. Па словах удзельніцы, яны карысталіся сярод мінчан такой папулярнасцю, што нават калі мерапрыемства завяршылася і яны накіраваліся да аўтобуса, ім не давалі праходу, прасілі то паспяваць, то сфатаграфавацца з імі.
Ніна Уладзіміраўна расказала, што іх калектыву нават прапанавалі пабываць у Амерыцы. Па словах жанчыны, надаелі замежнікам сур’ёзныя дэлегацыі, яны хочуць паглядзець на беларускую этнаграфію, пагэтаму і папрасілі прывезці народны калектыў з глыбокімі самабытнымі каранямі.
“Нам вельмі прыемна, што спыніліся менавіта на нас. Але ж калі мы далі згоду, і ў нас узялі пашпарты, адзначылі ўсіх, мы ўспомнілі, што баімся лятаць на самалёце. Што будзе, трапім мы ў Амерыку ці не – не ведаю”, – расказала жанчына.
Ці адважацца нашы артысты ляцець аж 12 гадзін да Амерыкі, пакуль невядома, а вось на экраны тэлевізараў яны зноў трапілі. Тэлекамеры добра зафіксавалі той момант, калі Прэзідэнт махаў рукой нашым артысткам.
“Я ўсё думала, ці зафіксавала гэта тэлекамера, ці пакажуць рэакцыю Прэзідэнта? Прыехаўшы дахаты, прагледзела – ёсць! Нават сын, будучы ў Пінску, бачыў мяне”, – падзялілася ўражаннямі Ніна Кавальчук.
“Мяне ўразіла тое, што я не чуў ад іх ніводнай скаргі. Калі патрэбна было б прастаяць у чаканні ўсю ноч, яны стаялі б, нягледзячы на тое, што жанчыны ўжо немаладыя (старэйшай з іх ужо 74 гады). Такія запрашэнні выпадаюць у жыцці не часта. З усіх калектываў нашы жанчыны былі самыя каларытныя”, – адзначыў метадыст Ганцавіцкага раённага метадычнага цэнтра Мікалай Ленкавец.
“Глядзець парад лежачы на канапе і быць самому ў гушчыні падзеі – гэта несупастаўляльныя рэчы. Мы нават стомленасці не адчувалі, хацелася спяваць і танцаваць. Такой колькасці народу я не бачыла, і ўсе былі такія шчаслівыя, што не выказаць. Мы былі і на рэспубліканскіх дажынках у Століне, але там было зусім не тое”, – сказала Ніна Уладзіміраўна.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More