
з архіва "ГЧ"
Экалагічны фестываль “Спораўскія сенакосы” пройдзе 12 жніўня 2023 года ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна. Для наведальнікаў будзе арганізаваны адмысловы аўтобусны машрут з райцэнтра да месца правядзення фэсту.
Асноўнымі падзеямі мерапрыемства традыцыйна стануць чэмпіянат па ручным сенакашэнні і футбол на балоце. Чэмпіянат пройдзе сёлета ў 16-ты раз: на дадзены момант зарэгістравалася 21 каманда касцоў.
Адметнасць у тым, што канкурэнцыю мужчынам вырашылі скласці дзве жыхаркі аграгарадка Бездзеж Драгічынскага раёна. Адна з іх – гаспадыня аграсядзібы, другая – настаўніца.
Яшчэ адно адрозненне ад былых чэмпіянатаў – прысутнасць інтэрнацыянальнай каманды. З’явіўся беларуска-расійскі дуэт касцоў, які складуць жыхары вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна і падмаскоўнага горада Шчолкава.
Як адзначыў дырэктар рэспубліканскага біялагічнага заказніка “Спораўскі” Вадзім Пратасевіч, рэгістрацыя на чэмпіянат па касьбе працягваецца. Таму колькасць удзельнікаў можа павялічыцца.
Што тычыцца спаборніцтваў “Футбол на балоце”, дык яны адбудуцца ў дзевяты раз. Арганізатары ўжо маюць поўны камплект – 10 каманд.
“Фармат свята нязменны. Галоўнае, каб надвор’е не падвяло. Зрэшты, нашае наша мерапрыемства адбудзецца пры любым надвор’і”, – паведаміў Вадзім Пратасевіч для БЕЛТА.
Падчас фестывалю байк-клуб з Бярозы ладзіць акцыю “Байкеры – дзецям”. Яна накіравана на збор дапамогі дзецям з рэдкім генетычным захворваннем СМА (спінальная мышачная атрафія).
У праграме фэсту таксама прысутнічаюць майстар-класы па сплаве на байдарках і маляванні. Запланаваны палёты на мотадэльтапланах і экскурсіі на станцыю кальцавання птушак “Ясельда”.
На месцы фестывалю будуць працаваць дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі, студыя настольных спартыўных гульняў. Тут таксама з’явіцца горад майстроў і арганізаваны выязны гандаль: пачатак свята ў 10 гадзін.
Запланаваны выступленні творчых калектываў Бярозаўскага раёна і святочны канцэрт ансамбля казачай песні “Бацька Атаман”. Для гасцей фестывалю арганізуюць аўтобусны маршрут Бяроза – Высокае.
Экалагічны фестываль ладзіцца для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы зарастання балот. Ён накіраваны таксама да лёсу птушак, якім пагражае знікненне (напрыклад, вяртлявая камышоўка).
У 2022 годзе рэспубліканскі біялагічны заказнік “Спораўскі” наведалі каля 5 тысяч чалавек.
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More