Categories: Экономика

Першакласныя механізатары “каштуюць” больш

У пятніцу пра гэтыя праблемы галоўны рэдактар “ГЧ” паведаміў выконваючаму абавязкі начальніка сельгасхарчу Ганцавіцкага райвыканкама Анатолію Бобку і старшыні райсавета Юрыю Шапелю. Яны паабяцалі высветліць сітуацыю і разабрацца з пытаннямі.

У аўторак нашы журналісты пагутарылі з механізатарамі ААТ “Дубнякі” і сустрэліся з кіраўніц­твам сельгасгаспадаркі ў Кукаве.

Па словах работнікаў, у калектыўным дагаворы прапісана, што за класнасць павінны плаціць 20% да асноўнай зарплаты, калі работнік мае кваліфікацыю 1-га класа і 10% даплаты за 2-гі клас.

Але ўжо з мінулага года даплаты не робяць.

Адзін з перадавікоў вытворчасці Іван Шаматульскі, якога мы знайшлі ў Лактышах на полі, дзе ён на камбайне нарыхтоўваў кармы, расказаў, што яму прысвоены першы клас і маецца пасведчанне, але за класнасць не плацяць.

Работнікі ААТ «Дубнякі» Віктар Сянько (злева) і Іван Шаматульскі 

“Механізатары падымалі гэтае пытанне неаднаразова, пісалі заявы, і нам абяцалі, што вось з наступнага месяца ўжо будзем плаціць, але некалькі месяцаў ужо прайшло, а так і не заплацілі”, – сказаў Іван Яўгенавіч. У гэтыя дні яго прозвішча ві­сіць на Дошцы перадавікоў каля адміністрацыйнага будынка ў в.Кукава, у мінулым годзе Іван Шаматульскі быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, а працуе механізатарам з 1982 года”.

Вадзіцель “МАЗа” Віктар Сянько пацвердзіў, што пасля агульнага сходу работнікаў акцыянернага таварыства, які быў вясной, абяцалі плаціць за класнасць механізатарам і вадзіцелям. “Я сам неаднаразова гэта пытанне ўздымаў і пра класнасць, і пра разліковыя лісткі, бо незразумела, як там налічваюць, за што вылічваюць, – расказаў Віктар Іванавіч. – Раней кіраўнік абяцаў, што будуць лісткі выдаваць, а зараз кажуць, што нейкай праграмы няма, а наймаць асобнага бухгалтара – гэта дадатковыя расходы”.

Па словах Віктара Іванавіча, ён знаёміўся з калектыўным дагаворам і там нечакана ўбачыў пункт, пра які гаварылі на папярэднім сходзе, а гэты дагавор быў зацверджаны ў 2017 годзе. “Там было напісана, што выплаты за класнасць механізатарам могуць не выплачвацца, калі фінансава гаспадарка не мае прыбытку. Яно-то зразумела, калі няма грошай, то з чаго плаціць!? Але чаму пра гэта людзей не папярэдзілі?”

Кіраўнік ААТ “Дубнякі” Ула­дзімір Грыгаран на гэтыя пытанні адказаў, што сапраўды вясной быў сход і рашэнне было, але атрымалася затрымка.

“Была створана атэстацыйная камісія, у якую ўвайшлі галоўныя спецыялісты гаспадаркі на чале са старшынёй камісіі Уладзімірам Мышкаўцом, але яны несвоечасова ўсё зрабілі, а атрымалася, пацярпеў рабочы чалавек, – сказаў Уладзімір Ваганавіч. – Але ў гэтым месяцы атэстацыя праве­дзена і за чэрвень даплаты тым, хто яе прайшоў (а прайшлі не ўсе), будуць выплачвацца”.

Механізатар-перадавік Іван Шаматульскі мае першую класнасць і працуе ў калгасе амаль 40 гадоў.

Па словах Уладзімір Ваганавіча, проста мець класнасць у пасведчанні, а на справе не мець навыкаў – так быць не павінна. “Напрыклад, з ліцэя прыходзіць механізатар, мае ўсе катэгорыі ў правах і першы клас, а не можа задам загнаць прычэп на ферме. Першакласны ж механізатар і на камбайне любым павінен умець працаваць, і з любым навясным і прычэпным абсталяваннем, а не проста корачкі мець”, – сказаў Уладзімір Грыгаран.

Галоўны эканаміст гаспадаркі Валянціна Шаматульская па­тлумачыла, што ў ААТ “Дубнякі” 26 механізатараў і 5 вадзіцеляў. “13 чэрвеня была праведзена атэстацыя, і тым, хто яе прайшоў, будуць налічваць за класнасць, калі будзем працаваць з прыбыткам”, – сказала Валянціна Уладзіміраўна.

А вось з выдачай усім работнікам разліковых лісткоў, што прадугледжана працоўным заканадаўствам абавязкова, кіраўніцтва прызнала, што на сённяшні момант гэту праблему яны не ведаюць, як вырашаць, бо няма праграмнага забеспячэння.

Дарэчы, каштуе праграма не так і дорага. Можа, у ААТ “Дубнякі” баяцца па ёй працаваць?

Ольга Грицкевич

Recent Posts

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

10 минут ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago