Ганна Качагарава
—Гэта месячная акцыя, — адзначыў дырэктар.
Паводле калектыўнай дамовы па словах Генадзя Жыбурта такія выдачы можна здзяйсняць і яны не будуць з’яўляцца парушэннем правоў работнікаў або падпісанага дагавора. Ці будзе такая практыка і надалей, пакуль невядома. Кансервы выдаюцца работнікам замест часткі заробку. Адна банка такіх кансерваў каштуе 2.72 рубля.
Фінансавае становішча ААТ “Рыбгас “Лактышы” апошнімі гадамі даволі складанае. Тут існуюць фінансавыя праблемы. Таму “рыбна-кансервовыя выплаты” — крок кіраўніцтва для ўтрымання сітуацыі і людзей.
Артыкул 74 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што заробак выплачваецца ў грашовых адзінках нашай краіны. Пры гэтым са згоды работніка дапускаецца замена грашовай аплаты натуральнай аплатай (змешаная форма аплаты). Згода на гэта можа быць выказана, як у пісьмовай, так і вуснай форме.
Таксама пра Лактышы чытайце тут: На вадасховішчы Лактышы рыбачыць можна па льготах
З чэрвеня бягучага года на прадпрыемстве ААТ “Рыбгас “Лактышы” плануецца скарачэнне працоўнага дня на дзве гадзіны. Гэта адаб’ецца і на скарачэнні невялікіх заробках, якія могуць паменшыцца на чвэрць.
Для таго каб скараціць гадзіны працоўнага часу на падставе ўказа №134 “Аб падтрымцы эканомікі”, патрэбны важкія падставы. Бо гэта будзе супярэчыць пункту 14 Указа прэзідэнта – не зніжаць заробак. Але пакуль рашэнне не прынята і рыбгасаўцы спадзяюцца, што можа знойдзецца іншае лепшае рашэнне пытання.
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More