Categories: Экономика

Якія прэміі атрымалі перадавікі на “Дажынках-2020” у Ганцавіцкім раёне

На свяце раённым і абласным кіраўніцтвам, а таксама самімі працаўнікамі поля былі падведзены вынікі. Гучала шмат слоў і віншаванняў у адрас перадавікоў сельскагаспадарчай вытоврчасці. Людзей ўзнагароджвалі ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі. Але штосьці засталося па-за кадрам.

Некаторых перадавікоў узнагародзілі не толькі граматамі, але і прастымулявалі дадаткова матэрыяльна, даўшы грашовыя ўзнагароджанні. Для гэтага ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання пералічыла фінансаваму аддзелу Ганцавіцкага райвыканкама суму ў 19980 рублёў  у межах сродкаў, прадугледжаныхў у раённым бюджэце на вызначаныя для гэтага мэты.

Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў за дасягненні вышэйшых паказнікаў тэмпаў росту валавага збору зерня:

  • 1 месца — ААТ “Будча” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2700 рублёў;
  • 2 месца — ААТ “Ганцавіцкі райаграсервіс” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2430 рублёў;
  • 3 месца — камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Бярозавец” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2160 рублёў.

Сярод старэйшых камбайнераў і камбайнераў — за дасягненні максімальнага ўмоўнага намалота зерня на камбайн з прысуджэннем дыпломаў і грашовых узнагарод:

  • 1 месца — экіпаж ААТ “Хатынічы” — Крупеніч Сяргей (1350 рублёў) і  Крупеніч Сяргей (1080 рублёў);
  • 2 месца — экіпаж ААТ “Адраджэнне” — Кісялевіч Сяргей (1080 рублёў) і Кісялевіч Аляксей (810 рублёў);
  • 3 месца — экіпаж ААТ “Будча” — Дайлід Ігар (810 рублёў) і Давыдаў Уладзіслаў (540 рублёў).

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў і маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў — за дасягненні максімальнай ўмоўнай колькасці перавезенага зерня з прысуджэннем дыпломаў і грашовых узнагарод:

  • 1 месца — Мініч Міхал, “Бярозавец” (1080 рублёў);
  • 2 месца — Рабцэвіч Уладзімір, ААТ “Адраджэнне” (810 рублёў);
  • 3 месца — Сянько Віктар, ААТ “Дубнякі” (540 рублёў).

Сярод брыгад аператараў зернесушыльных установак — за дасягненні максімальнага паказніка па ўмоўнай колькасці апрацоўваемага зернесушыльнай ўстаноўкай зерня:

  • 1 месца — Муха Мікалай, “Бярозавец” (1080 рублёў);
  • 2 месца — Канановіч Ірына, ААТ “Хатынічы” (810 рублёў);
  • 3 месца — Войцік Станіслаў, “Бярозавец” (540 рублёў).

Сярод галоўных аграномаў — за дасягненні ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях на 1 верасня бягучага года найбольшага выхада зерня на бала-гектар пахатных зямель з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання:

  • Прызавое месца — Бувака Ала, галоўны аграном ААТ “Будча” (1080 рублёў).

Сярод галоўных інжынераў — за дасягненні найбольшай сезоннай выпрацоўкі на ўмоўны зернеўборачны камбайн з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання:

  • Прызавое месца — Занька Уладзімір, ААТ “Дубнякі” (1080 рублёў).

Глядзіце таксама:

Каго ўзнагароджвалі на раённым свяце «Дажынкі-2020» ў вёсцы Будча‎. Шмат фота

“Дожинки” в Ганцевичском районе отметили со “звездой”

На Дожинках в Будче подрались отдыхающие

Александр

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

3 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

3 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

22 часа ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago