Categories: Экономика

Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру

12 снежня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла бюджэт на 2014 год. Абмеркаванне дакумента ў 700 старонак заняло менш за 2 гадзіны. А за некалькі гадзінаў да гэтага праект дакумента атрымала [censored].

Куды вылучаюцца грошы 2012 2013 2014
Камітэт дзяржаўнай бяспекі 509 686 982,0 753 118 683,8 928 706 224,0
Міністэрства ўнутраных спраў 2 741 509 602,6 3 931 625 733,7 4 780 888 629,0
Ахова здароўя 3 791 184 816,0 5 348 468 453,7 5 745 927 041,0
Адукацыя 4 617 382 766,0 6 636 608 445,8 6 599 295 176,0
Культура 648 788 329,0 872 129 204,6 718 944 970,0
СМІ 491 678 422,0 669 206 189,2 676 113 933,0
— з іх тэлебачанне і радыёвяшчанне 366 270 390,0 514 674 681,3 548 294 714,0
Дзяржпраграма «Замкі Беларусі» 2 500 000,0 1 424 500,0
Фундаментальныя навуковыя даследванні 470 560 000,0 730 663 000,0 784 931 123,0
Абслугоўванне знешняй дзяржзапазыкі 5 937 420 000,0 7 039 810 450,0 7 695 675 400,0
«Дажынкі» 81 200 000,0 169 680 000,0 248 500 000,0

 * — усе лічбы ў млн рублёў

Бюджэт на 2014 год плануецца бездэфіцытным. Выдаткі супадаюць з прыбыткамі і складаюць 128,5 трыльёна — гэта на 7,2 трыльёна больш, чым было запланавана летась. Параўнаем выдаткі на найбольш цікавыя артыкулы бюджэта-2014 з мінулымі бюджэтамі.

Фінансаванне КДБ і МУС павялічваецца на 23% і на 21% адпаведна. Прычым КДБ за два гады «падаражэў» беларусам амаль удвая! Цікава, чаму: ніякіх дэвальвацый ні ў 2012, ні ў 2013 годзе не было…

Пашанцавала і дзяржаўным журналістам. Выдаткі на аплату іх працы не скараціліся, а нават крыху ўзраслі. Што праўда, ільвіную долю ад 676 млрд забіраюць тэлевізійшчыкі.

Амаль на два мільярды больш, чым летась, Беларусь укладзе ў пакарэнне Антарктыды. Было 4,72 млрд, стала 6,52! А вось іншай дзяржпраграме — «Замкі Беларусі» — не пашанцавала: у 2014 годзе яна будзе скарочаная на 1 мільярд рублёў: было 2,5 млрд, стала 1,42 мільярда. Затое амаль 2 мільярда на «Слуцкія паясы». Выдаткі на культуру ў бюджэце-2014 скарачаюцца аж на 150 млрд!

Скарачэнне, хаця і нязначнае, закранула адукацыю. На яе ў бюджэце на наступны год прадугледжваецца 6,599 млрд замест 6,636 млрд летась.

Перад другім чытаннем (якое пройдзе ці ў наступны панядзелак, ці 20 снежня, падчас заключнага пасяджэння трэцяй сесіі) Палата прадстаўнікоў можа прапанаваць Мінфіну «падправіць» бюджэт. Напрыклад, адзін з дэпутатаў прапанаваў усё ж не ўводзіць «аўтамабільны» збор, а сродкі на рамонт дарог атрымаць ад больш імклівага падвышэння коштаў на паліва. Маўляў, хто ездзіць больш — той няхай і плаціць больш.

Гэтыя і іншыя папраўкі могуць паўплываць як на прыбыткі бюджэта-2014 увогуле, так і на асобныя артыкулы. Верагодна, сёлетні бюджэт будзе падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у апошнія дні года, як і бюджэт-2012 — наступны пасля цяжкага, «дэвальвацыйнага» 2011 года.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago