Нітачку пацягнеш – клубочак і разблытаецца

Зараз зноў загаварылі пра барацьбу з карупцыяй. А. Лукашэнка паабяцаў караць усіх, хто будзе замешаны ў злачынствах, нягледзячы на іх пасады, нават самыя высокія!

 

На фоне карупцыйных злачынстваў, якіх у раёне не адно, на АТТ “Модуль” таксама з клубка невядомых нітачак за адну ўжо пацягнулі… КГК выявіла, а Упраўленне следчага камітэта зараз расследуе справу ў дачыненні да дырэктара “Модуля” Валянціны Касцюк. Яна падазраецца ў «перавышэнні службовых паўнамоцтваў», за якое адказнасць дасягае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Гэта інфармацыя прайшла ў праграме “Зона Х”, па беларускім канале тэлебачання. Прайшла інфармацыі, што В. Касцюк ставіла фіктыўныя подпісы ў актах па пастаўцы прадукцыі расійскім прадпрыемствам, якія атрымалі трубы, але не заплацілі. Вынік – роднае ААТ “Модуль” страціла амаль 3 млн расійскіх рублёў. Па сённяшнім курсе гэта больш за 800 млн беларускіх рублёў.

 

Шэраг артыкулаў у рэспубліканскай і мясцовай прэсе выйшла ў мінулыя гады, як, напрыклад, у газеце “Советская Белоруссия” пад загалоўкам “Трубы, которые греют и обнадеживают”, дзе пісалі пра “уникальное производство в Беларуси”. На вытворчасць дзяржава выдзеліла мільярды рублёў, а ў выніку АТТ “Модуль” стаў банкрутам.

Як так атрымалася? Калі кіраўніцтва рыхтавала бізнес-план, а інвестары яго зацвердзілі, бо Брэсцкі аблвыканкам выступіў паручыцелем па крэдытах, то разлікі былі, што вытворчасць труб і фітынгаў была прыбытковай. То чаму вынік аказаўся плачэўным?

Антыкрызісны ўпраўляючы ўказваў і на скажэнне статыстычнай справаздачнасці, якая падавалася кіраўніцтвам ААТ “Модуль” на працягу некалькі гадоў у Міністэрства фінансаў, дзе прыпісваўся прыбытак, а на самай справе былі страты ў некалькі мільярдаў рублёў, і пра няграматныя ўпраўленчыя рашэнні былога дырэктара, і “безобразный” бухгалтарскі ўлік і другое. Але вінаватых на той час не знайшлі.

Дырэктар пайшоў на пенсію, некаторыя работнікі таксама звольніліся, а вінаватых не было.

 

Чаму і пры якіх абставінах кіраўнік заганяла АТТ “Модуль” у “трубу” – высвятляць следчыя. Цікава, пацягнуць супрацоўнікі праваахоўных органаў нітачку далей ці абарвецца яна на адной Валянціне Касцюк?

Асабліва цікава, куды вядуць нітачкі 2012 года ў клубочку, калі кіраўніцтва прадпрыемства ведала, што справа ў іх “труба”, аднак лезла ў пазыкі і ўзяло крэдыт 1 млн долараў і некалькі крэдытаў у беларускіх рублях на агульную суму каля 3 млрд. Можа, частку грошай яшчэ ўдасца вярнуць.

Лукашэнка сказаў, што будуць правяраць не толькі даходы і маёмасць кіраўнікоў, але і іх сваякоў. Ну, як заўсёды, многа казаў і не выконваў.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

15 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

17 часов ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

19 часов ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

20 часов ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

20 часов ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

21 час ago