
Па-рознаму ацэньваюць дзейнасць старшыні райвыканкама жыхары Ганцаўшчыны. Гэта толькі дэпутаты могуць адзінагалосна падымаць мандаты ці ціснуць на кнопкі. А ў жыцці так бывае рэдка. Хтосьці задаволены працай мясцовай улады, хтосьці крытычна ставіцца да вынікаў працы. І гэта нармальна. Як у кожнага з вас, у мяне таксама ёсць меркаванне. І вядома ж, яно некаму не спадабаецца.
Думаю, чытачы пагодзяцца са мною, што для таго, каб зрабіць больш-менш аб’ектыўную ацэнку, трэба ўсебакова разгледзець канкрэтныя справы і вызначыць крытэрыі. Іх можа быць вялікае мноства. Таму спынімся на асноўных, якія можна фактычна ўбачыць і нейкім чынам вымераць.
У дапамогу прыцягнем задачы, якія ставіла выканаўчая ўлада ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Ганцавіцкага раёна на 2012–2016 гады. Галоўным вынікам рэалізацыі Праграмы павінен быў стаць рост дабрабыту, рост рэальных прыбыткаў і паляпшэнне ўмоў і камфортнасці жыцця насельніцтва раёна.
Ці адбыўся рост дабрабыту, рэальных прыбыткаў і ці палепшыліся ўмовы жыцця жыхароў Ганцаўшчыны? На гэтае пытанне можа адказаць кожны з вас. Бо ў некага адбыўся, а хтосьці ўвогуле застаўся без працы ці зарплата зменшылася. Калі браць агулам, то сітуацыя не толькі ў эканоміцы раёна, але і краіны ў цэлым перажывае не лепшыя часы. І стогнуць ужо не толькі такія рэгіёны, як Ганцавіцкі раён, але і жыхары сталіцы.
Трэба адзначыць, што з вялікім аптымізмам Аляксандравіч Паўлавіч узяўся за справу. Было відаць, што гарэлі вочы, адчувалася яго шчырае жаданне ператварыць Ганцавічы калі не ў город Сонца, то даць штуршок для развіцця прадрыемстваў, выратаваць тыя, што пайшлі на дно, а мясцовым бізнесменам ён адчыніў дзверы і выказаў прапанову смялей выкарыстоўваць прадпрымальніцкую ініцыятыву і ствараць вытворчыя прадпрыемствы, аб’екты абслугоўвання, рэстараны, кафэ і займацца фермерствам.
Да скаргаў і прапаноў жыхароў раёна мясцовы кіраўнік павярнуўся тварам у адрозненне ад свайго папярэдніка і стараўся вырашаць многія праблемы. Штогод збіраюцца сходы ў кожнай вёсцы, а ў горадзе праходзяць сходы ў кожным двары шматпавярховых дамоў, на якіх запісваюцца праблемы і просьбы жыхароў. Іншая справа, што далёка не ўсё з велізарнага спісу пажаданняў грамадзян выконваецца, але ж відавочна, што мясцовая ўлада адкрыта вядзе дыялог з народам.
Шмат увагі Аляксандр Паўлавіч удзяляе таму, каб Ганцавічы радавалі прыгажосцю мясцовых жыхароў і гасцей. Таму горад значна пахарашэў: клумбы, кветкі, элементы ланшафтнага дызайну радуюць вока вясной і ўлетку, а ў навагоднія святы горад ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі. Праўда, некаторым арганізацыям гэта прыгажосць не ў радасць, калі па вушы ў даўгах, але начальству не адмовіш. Трэба, каб быў святочны настрой!
З размахам і па-багатаму праводзяцца святы. Кіраўнік раёна клапоціцца, каб людзі не толькі працавалі, але і добра адпачывалі. Для ГДК купілі апаратуру за паўмільярда рублёў на старыя грошы, шацёр для правядзення канцэртаў на вуліцы – не сорамна зараз і артыстаў сталічных запрашаць, абы грошай на іх хапала…
Развіццё фізкультуры і спорту ў раёне атрымала другое дыханне. Аднавіўся чэмпіянат раёна па футболе, праводзіцца шмат турніраў па розных відах спорту. І гэта нягледзячы на мізэрнае фінансаванне. І лыжа-ролерная траса, якую спачатку многія крытыкавалі, зараз карыстаецца папулярнасцю, а добраўпарадкаванае ўрочышча Горкі прыцягвае ўвагу і з’яўляецца месцам адпачынку соцень ганцаўчан, месцам правядзення мерапрыемстваў і святаў.
Але не ўсё з намечаных планаў атрымалася ў А. Саланевіча і яго падначаленых з райвыканкама. І гэта можна прасачыць, чытаючы публікацыі ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе мінулых гадоў, інтэрв’ю, якія даваў Аляксандр Саланевіч. Цяпер можна ўбачыць, дзе словы галоўнага ганцавіцкага чыноўніка не разышліся са справамі, а дзе планы накрыліся медным тазікам.
Яшчэ ў першы год кіравання А.Саланевіч казаў, што тройчы трэба падумаць перад тым, як нешта абяцаць. А здарылася так, што абяцанні Аляксандра Паўлавіча і яго падначаленых не заўсёды спраўджваліся.
З эфектыўным развіццём вытворчых прадпрыемстваў і ростам эканамічных паказчыкаў у цэлым у раёне няма асабліва чым хваліцца. А Прэзідэнт зараз эфектыўнасць эканомікі ставіць адной з прыярытэтных мэтаў.
Не выратавалі будаўнічую арганізацыю ПМК-7 з вялікай і паспяховай гісторыяй – няма ўжо прадпрыемства, яно ліквідавана, а тэрыторыю і маёмасць раскупілі. Хоць настроены быў кіраўнік раёна на тое, каб захаваць прадпрыемства і працоўныя месцы. Патэнцыяльныя інвестары прыязджалі, аглядалі вытворчыя магутнасці і тэрыторыю ПМК-7, абнадзейвалі перспектывамі развіцця, а выйшаў пшык. Незразумелая гісторыя яшчэ і з ААТ “Модуль”, а там, як-ніяк, да гэтага часу працуе больш за 130 чалавек, на якіх спадзяюцца іх сем’і. Колькі іх застанецца там працаваць, яшчэ невядома. Пакуль застаецца адно: верыць абяцанням, што работа будзе прапанавана ўсім.
Узгадвалася як перспектыўнае і прадпрыемства з замежным капіталам “Аластрэ”. Але выйшла, што «праславіўся» раён, бо людзі, якія засталіся працаваць, год не атрымлівалі зарплату.
За 2012–2015 гады планавалася стварыць 1 160 новых рабочых месцаў. Ці бачыце вы іх? Я нашу акуляры, але нешта не бачу. Схаджу да акуліста: можа, зрок пагоршыўся… У 2016 годзе планавалася 50 новых рабочых месцаў ,і па справаздачах з гэтай задачай сёлета, здаецца, справіліся. Толькі хочацца па канкрэтных прадпрыемствах прайсціся і ўбачыць работнікаў, хто ж працуе на новых працоўных месцах. Шчыра кажу, без здзеку – проста хочацца пабачыць гэтых людзей і парадавацца за іх.
Яшчэ напачатку старшыня райвыканкама казаў, што Ганцавіцкі раён мае шмат магчымасцяў і перспектыў для развіцця, вялікія рэзервы ва ўсіх сферах дзейнасці, што тут ёсць вопытныя кадры, а ў людзей ёсць жаданне працаваць. Гэта фактычна яго цытата з інтэрв’ю чатырохгадовай даўнасці.
“Мы стали на инновационный путь развития экономики, открыли двери для инвестиций, поощряем деловую и творческую активность. Особое внимание – малому и среднему бизнесу, это большой резерв”, – казаў ён у інтэрв’ю рэспубліканскай газете “СБ”.
Але падвялі бізнесмены, некаторыя наабяцалі і грошы не ўклалі. Не запрацаваў пры А.Саланевічу рэальна і Савет па развіцці прадпрымальніцтва, які існуе, але пра яго дзейнасць нешта не чуваць. Не было вялікай актыўнасці прадпрымальнікаў, каб ствараць у раёне прадпрыемствы і новыя рабочыя месцы.
Ні па росце даходаў насельніцтва, ні па ўраджайнасці і іншых эканамічных паказчыках у параўнанні з іншымі раёнамі Ганцаўшчына ў лідары не рванула. Але Ганцавіцкі раён не самы апошні ў вобласці,і знаходзіцца наперадзе некалькіх дзясяткаў раёнаў Беларусі.
Цяжка Ганцаўшчыне параўнацца з калгасамі Міншчыны, Гродзеншчыны, ды і многімі раёнамі Брэстчыны, бо наш сельскагаспадарчы раён абдзелены ўраджайнымі землямі. Бадай, у якасці самых значных поспехаў у спіс заслуг кіраўніка раёна можна запісаць будаўніцтва сучасных высокатэхналагічных фермаў – за апошнія 20 гадоў не пабудавалі столькі, колькі па апошнюю пяцігодку. І ў жывёлагадоўлі за апошнія гады па аб’ёмах вытворчасці малака прыбавілі значна.
Але не ўсе праекты пад кіраўніцтвам А. Саланевіча аказаліся паспяховымі. Калі аб’яднанне СВК “Бярозавец” і малькавіцкага калгаса больш-менш дало станоўчыя вынікі, то гэтага нельга казаць пра аб’яднанне калгасаў “Дубнякі” і “Агра-Нач”. Моцная гаспадарка “Дубнякі” пад кіраўніцтвам аднаго з лепшых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Уладзіміра Грыгарана даведзена да банкруцтва. “Лятаючыя кароўкі” з Лактышоў прынеслі столькі даўгоў, што ААТ “Дубнякі” зараз будзе праходзіць праз працэдуру банкруцтва. І памажы Божа ды дзяржава, каб гаспадарка ўстала на ногі.
Раней Аляксандр Паўлавіч казаў пра поспехі СВК “Крышылавічы”. “Никто не верил, а мы запустили…”, – распавядаў ён на адной з сустрэч. Сапраўды, тут нельга не пагадзіцца. “Крышылавічы” запусцілі так, што цяпер ён таксама банкрут і мае даўгоў больш за 30 млрд недэмінаваных рублёў. Цяжкае становішча і ў іншых гаспадарках.
Не спраўдзіліся планы і наконт будаўніцтва ў г. Ганцавічы будынка гімназіі з басейнам. І калі ў мінулыя гады яшчэ нешта казалі пра магчымасць будаўніцтва басейна, то зараз ужо адназначна гэты праект не значыцца ў планах райвыканкама і аблвыканкама. Нядобра атрымалася, расчаравалі ганцаўчан. Басейн застаўся марай…
На сайце ganc-chas.com ёсць магчымасць прагаласаваць кожнаму і ацаніць працу кіраўніка раёна. Толькі трэба ўлічваць, што ў любой арганізацыі, прадпрыемстве, нават калі справы ідуць не вельмі добра, то нельга ўсю віну ўскладаць на кіраўніка. Ёсць часцінка віны кожнага работніка нават у тым, што ён бачыць і маўчыць.
Скажу банальную рэч, але ацэнка працы кіраўніка – гэта і ваша самаацэнка.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More