Categories: Политика

Прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Вольга Кавалькова прапануе

Якую альтэрнатыву вы бачыце расійскім энергарэсурсам, у прыватнасці нафце і газу?

На гэтым этапе неабходна дыверсіфікацыя паставак нафты і газа. Павінны быць адпрацаваны альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі энерграрэсурсаў. Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка пагражае энергетычнай бяспецы краіны. З-за недальнабачнай палітыкі сённяшняга кіраўніцтва мы рызыкуем згубіць незалежнасць. Гандляваць незалежнасцю ў абмен на некалькі даляраў зніжкі на нафту лічу недапушчальным.

Тым больш, што людзі гэтага не адчуюць. Паліва толькі даражае нягледзячы на тое, што кошты на нафту падаюць. Зараз у свеце хапае прапановаў па нафце. Што тычыцца доўгатэрміновай перспектывы, неабходна развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Кошты на энергію будуць з часам змяньшацца.

Ваша пазіцыя па АЭС? Як вы лічыце, ці можа АЭС вырашыць праблему энергазабеспячэння краіны?

  Лічу, што нельга было будаваць АЭС без кансультацыі з народам і правядзення рэферэндуму. Безумоўна пры ўмове правядзення сумленнага і празрыстага галасавання. Мы перажылі Чарнобыль і ўлада не мае маральнага права самастойна вырашаць такія пытанні.

Пры сённяшнім беларускім кіраўніцтве мы ўжо не бачылі справядлівых выбараў болей за дваццаць год. Як і ў савецкія часы ўлады закрытыя ад грамадства. Пабудаваная са шматлікімі парушэннямі і без грамадскага кантролю АЭС з’яўляецца пагрозай беларусаў.

Новы прэзідэнт павінен вынесці пытанне аб пабудаванай АЭС на народны плебісцыт пасля ўсебаковага народнага абмеркавання з удзелам экспертаў. Мяркую, што беларусам варта развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, за якімі будучыня і якія з цягам часу будуць танней за традыцыйныя.

Калі Расійская Федэрацыя спыніць падачу нафты і газу, чым гэта будзе пагражаць Беларусі? І якім вы бачыце выйсце з гэтай сітуацыі?

Сцэнар з поўным спыненнем Расіяй падачы нафты і газу малаверагодны, але з сённяшнім кіраўніцтвам Беларусі ўсё магчыма. Замест цывілізаваных дамоў з пастаўшчыкамі, аддаецца перавага кулуарным, схаваным ад грамадства дамоўленасцям.

А іх лёгка парушыць – ніхто ж не ведае, пра што насамрэч дамаўляліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін за зачыненымі дзвярыма. Якая частка беларускага суверэнітэту была прапанавана наўзамен 10 далярам зніжкі на нафту. Мая асабістая пазіцыя такая. Нам трэба пазбаўляцца залежнасці ад аднаго манапольнага пастаўшчыка. Гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Патрэбнасці ўнутранага рынку ў 3-4 разы менш таго, што мы імпартуем з Расіі. Аднак асноўная праблема заключаецца ў напаўненні бюджэту і выпадзенні даходаў ад экспарту прадуктаў нафтаперапрацоўкі.

У любым выпадку, калі б я стала прэзідэнтам, ініцыявала бы перагляд канцэпцыі энергетычнай бяспекі і выступала б за выкарыстанне альтэрнатыўных шляхоў дастаўкі вуглевадародаў. Гэта не так важна 20% ці 50% ад агульнага імпарту. Варта наладзіць пастаянныя альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі нафты, выбраць найбольш выгадныя і мець адпаведныя запасы паліва на выпадак крызісу і ўскладнення адносін з адным пастаўшчыком, а таксама  аператыўна пераключацца на альтэрнатыўныя пастаўкі.

На колькі вы лічыце адэкватнымі цэны на паліва на АЗС, газ, электраэнергію для жыхароў Беларусі?

З улікам беларускіх заробкаў мы значна пераплачваем за паліва, газ і электраэнергію. Ва ўсім свеце цэны на нафту падаюць, а ў Беларусі кошты на паліва растуць. Гэта вынік правальнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі кіраўніцтва Беларусі. З гэтай уладай хутка мы будзем плаціць за паліва, як у Еўрасаюзе, а заробкі мець у чатыры-пяць разоў меншыя.

Лічу, што тэрмінова неабходна правесці структурныя рэформы. Гэта створыць магчымасці для эканамічнага развіцця і росту заробкаў беларусаў. Тады мы не будзем задумвацца, на чым сэканоміць, каб купіць паліва і з’ездзіць на выходных да бацькоў, альбо як адвезці дзяцей у школу.

Александр

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

58 минут ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

1 час ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

21 час ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

23 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago