Categories: Политика

Беларускія назіральнікі пра выбары ў Грузіі

Назіральнікі Міжнароднай місіі сеткі “Цэнтра плюралізму”, сярод якіх былі вопытныя беларускія назіральнікі ад розных грамадскіх арганізацый, таксама назіралі парламенцкія выбары ў Грузіі ад пачатку і да канца, каб рэальна ацаніць выбарчы працэс на дадзеным участку.

Па словах аднаго з назіральнікаў Вінцука Вячоркі, там, дзе знаходзіліся беларусы, удалося прадухіліць фальсіфікацыі. Прысутнасць беларускіх назіральнікаў паўплывала на тое, што камісіі ўсё ж такі выконвалі закон, сумленна лічылі яўку і вынікі галасавання.

Праўда, гэта не датычыць перадвыбарчай атмасферы, якая была крайне складанай. Нягледзячы на імідж Грузіі, як дэмакратычнай краіны, беларусы бачылі “радзімыя плямы” адміністрацыйнага рэсурсу: вулічны кантроль выбарнікаў, іх фільмаванне. Гэта можна расцаніць як ціск на выбарнікаў. Былі і ўсякія іншыя рэчы: напрыклад, чарніла, якім пазначалі пальцы, хутка знікалі, калі не патрасеш бутэлечку.

На думку другой назіральніцы Валянціны Свяцкай, можна пазайздросціць агітацыйнай кампаніі, якая праходзіла ў Грузіі. Бо для Беларусі такая агітацыйная кампанія – фантастыка. Калі месяц апазіцыйныя тэлевізыйныя каналы працавалі кругласуткава на сваіх кандыдатаў, калі свабодна праходзілі мітынгі і акцыі, на якіх не было работнікаў паліцыі.

Такія выбары, як у Грузіі – гэта мара многіх беларусаў. Па першае, выбары ў адзін дзень, па-другое, празрыстыя скрынкі і відэакамеры на ўчастках, па-трэцяе, запіс для галасавання на даму спыняецца за 2 дні да выбараў. У камісіях – прадстаўнікі ўсіх партыяў, вялікія паўнамоцтвы маюць назіральнікі, якія таксама прадстаўляюць розныя арганізацыі і партыі. Іх больш, чым сябраў камісіі.

Таксама прыемна здзівіла, як людзі адстойвалі свой выбар. Пасля закрыцця ў 20 гадзін участкаў выбаршчыкі абляпілі вокны выбарчага ўчастка і не сыходзілі, пакуль не даведваліся вынікі выбараў, а гэта магло быць і  да 3 гадзін ночы. Грузіны не чакалі на канапах, як беларусы, што нейкая невялікая частка грамадства будзе бараніць іх інтарэсы.

Такія паводзіны грамадзян Грузіі  заслугоўваюць павагі.  Гэта не “люмпенізіруючы электарат”, як назвала беларусаў перад выбарамі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, а людзі, якія маюць гонар і годнасць і  жадаюць змяніць жыццё да лепшага. І Саакашвілі прызнаў перамогу апазіцыі. А ў беларускі парламент ні прайшоў ні адзін апазіцыянер.

Назіральнік з Брэстчыны Ірына Лаўроўская высока ацаніла выбарчае заканадаўства Грузіі, дзе прапісана ўсё, што можа выключыць фальсіфікацыі. А перш за ўсё для выключэння фальсіфікацый адсутнічае датэрміновае галасаванне.

Канешне, былі спробы “каруселі” і іншых фальсіфікацый, але старшыня выбарчай камісіі ўважліва адносіўся да заўвагаў назіральніка і парушэнні ліквідаваліся. Упершыню на ўчастку, дзе назірала Лаўроўская з 800 выбаршчыкаў прагаласавала 240. А не 90 %, як звычайна. Гэта азначае, што бюлетэні дакідваліся на карысць патрэбнага праўладнага кандыдата.

На думку яшчэ аднаго назіральніка за грузінскімі выбарамі Алеся Меха, галоўнае не тое, якое выбарчае заканадаўства, а тое, як тыя ці іншыя людзі  выконваюць выбарчы закон.

Трэба адзначыць, што грузінскія прыхільнікі дэмакратыі высока ацанілі назіранне Міжнароднай місіі сеткі “Цэнтра плюралізму”.

Рымвід

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

3 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

3 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

23 часа ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago