Categories: Здоровье

Флюараграфічнае абследаванне – за межамі раёна

Яшчэ з дзясятак гадоў таму, магчыма, такая сітуацыя не была б праблемнай. Аднак цяпер мы ўжо прывыклі да таго, што ў мясцовай паліклініцы праводзяцца амаль усе неабходныя працэдуры і абследаванні. Таму тое, што флюарограф не працуе ўжо некалькі месяцаў, для многіх ганцаўчан стала сапраўдным каменем спатыкнення.

І не дзіўна: да ўрача не патрапіш, калі флюараграфічнае абследаванне праходзіў больш за год таму. Ды і многім здаровым людзям патрэбна сведчанне, што флюараграфія пройдзена: тым, хто ідзе ў армію, хоча здаць на вадзіцельскія правы, педагагічным работнікам і тым, хто пастаянна сочыць за станам свайго здароўя.

Адных толькі педагагічных работнікаў, па словах галоўнага спецыяліста па кадрава-юрыдычных пытаннях Наталлі Васілеўскай, на Ганцаўшчыне працуе больш за сем соцень. А яны абавязаны штогод праходзіць медагляд, у тым ліку і флюараграфічнае абследаванне, інакш не будуць дапушчаны да работы. І менавіта ад гэтай катэгорыі жыхароў раёна паступіла найбольш званкоў у рэдакцыю, праўда, – з просьбамі не называць імёны.

“Гэта ж такая нязручнасць – ехаць у іншы горад, шукаць, хто б нас абследаваў. Каму патрэбна дадатковая нагрузка, ці ж захочуць нас бачыць у тых Баранавічах, Ляхавічах ці Лунінцы!” – выказаў свае хваляванні адзін з настаўнікаў гарадской школы. “Гэта ж адзін дзень варта патраціць, каб прайсці абследаванне, а другі – каб забраць яго вынікі. І толькі пасля гэтага мы можам трапіць да ўрача”, – расказала пра нязручнасці работніца Хатыніцкай школы і прапанавала арганізаваць для настаўнікаў выязную машыну.“Ну, вось былі мы ў Баранавічах, ды толькі адправілі нас назад. Колькі яшчэ дзён і грошай павінны патраціць, каб прайсці тую флюараграфію, і хто нам верне затрачаны час і грошы?” – дапытвалася яшчэ адна настаўніца з горада Ганцавічы.

У касе чыгуначнага вакзала падказалі, што білет (туды і назад) у Баранавічы каштуе 7800 рублёў, у Лунінец – 9800 рублёў, у Ляхавічы – 5500 рублёў. Калі ўлічыць, што толькі за жнівень сотні настаўнікаў, навабранцаў і будучых вадзіцеляў паедуць шукаць флюарографа ў адзін з названых гарадоў, дык можна зразумець, што ў такой сітуацыі добра выйграе беларуская чыгунка. А вось людзі губляюць хоць невялікія, а ўсё ж свае грошы, і трацяць свой каштоўны час.

Менавіта з гэтымі высновамі і скаргамі людзей журналіст звярнулася да галоўнага ўрача ЦРБ Вадзіма Сашко. Вадзім Уладзіміравіч згадзіўся, што праблема ёсць, але папрасіў улічыць, што такая сітуацыя склалася не па віне мясцовай адміністрацыі. Заяўка на рамонт абсталявання была адпраўлена своечасова. Прадпрыемства “Медтэхніка” горада Баранавічы месяц таму заказала ў Германіі трубку, неабходную для рамонту, але пакуль яна не дастаўлена. Тэрмін пастаўкі – 100 дзён, таму прыйдзецца пачакаць.

Аднак, па словах Вадзіма Уладзіміравіча, кіраўніцтва Ганцавіцкай райбальніцы дамовілася з кіраўніцтвам Лунінецкай, Ляхавіцкай, Баранавіцкай ЦРБ аб тым, што нашых людзей будуць прымаць і абследаваць. Пра сітуацыю з тым, што ў Баранавічах адмаўляліся рабіць флюараграфію грамадзянам з нашага раёна, Вадзім Сашко ведае. “Мы яшчэ раз звязваліся з кіраўніцтвам, і нас запэўнілі, што больш падобных непаразуменняў не будзе”, – сказаў ён.

Вадзім Уладзіміравіч таксама патлумачыў, што вынікі абследавання ганцаўчан іншыя паліклінікі дасылаюць у Ганцавіцкую кожны тыдзень, таму не абавязкова ехаць па іх самім. Тым жа, каму неабходна праходзіць медагляд, галоўны ўрач паабяцаў пайсці насустрач: “Няхай едуць, праходзяць флюараграфію, а потым – медагляд. Урачы будуць прымаць іх з заўтрашняга дня (з аўторка, 13 жніўня, – С. Л.) нават без вынікаў флюараграфічнага абследавання. А пасля таго, як мы атрымаем яго вынікі, урач аддасць на рукі заключэнне”.

Галоўны ўрач таксама запэўніў, што тыя, каму спатрэбяцца здымкі тэрмінова, таксама могуць не хвалявацца: для экстранных выпадкаў працуе рэнтгенаграфія.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

16 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

17 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago