Categories: Новости

Мошчы святой Тэрэзы на зямлі Ганцавіцкай

У касцёле горада Ганцавічы ў гэты дзень панавала асаблівая атмасфера: нячаста перад алтаром з’яўляюцца такія святыні – яскравыя вобразы набожнасці вернікаў. У гонар рэліквіі прайшла святочная імша, якую праводзілі айцец Аркадзій Куляха (выкладчык Пінскай духоўнай семінарыі) і айцец Алег Шпець – настаяцель касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. “Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса адкрыла ў сваім жыцці Бога. Яна зразумела, што на любоў можна адказаць толькі любоўю”, – гучалі пад зводамі храма.

Напрыканцы імшы былі аб’яўлены інтэнцыі (замысел, імкненне да чаго-небудзь – С. Л.) біскупа Антонія Дзям’янкі: маліцца за сем’і і па магчымасці жадаць шматдзетных сем’яў, за пакліканне да святарства і за пабудову новых касцёлаў у Беларусі.

“Праяваю любові да Бога, да бліжніх і да самога сябе з’яўляецца малітва. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса ўсё сваё жыццё ператварыла ў малітву, разумеючы яе як узнёслае імкненне сэрца, позірк, скіраваны да Неба, плач падзякі і любові як у смутку, так і ў радасці. На пытанне, як трэба маліцца, святая давала адказ: “Як дзіця, якое яшчэ не навучылася чытаць; я проста кажу Богу ўсё, чаго жадаю, а Ён усё разумее”, – сказаў падчас Літургіі слова айцец Аркадзій, які пасля імшы прапанаваў прысутным дакрануцца да мошчаў святой Тэрэзы і папрасіць яе заступніцтва перад Богам, а таксама прабачэння слабасцей і грахоў.

Як расказаў айцец Аркадзій, ініцыятыва перэгрынацыі (дальняга падарожжа) мошчаў святой Тэрэзы належыць каталіцкім біскупам. І нездарма гэта адбываецца сёлета – з кастрычніка 2012-га па кастрычнік 2013-га католікі адзначаюць Год веры.

Перэгрынацыя мошчаў святой Тэрэзы па Беларусі пачалася 1 чэрвеня з Архікатэдры ў Мінску. Прадстаўнікі ордэна Босых Кармелітаў, якія суправаджаюць ў пілігрымцы рэліквіі, разам з ёй пабывалі ўжо ў многіх гарадах Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а з 14 жніўня адправіліся ў вандроўку па Гомельскай.

Перэгрынацыя скончыцца 27 жніўня на Віцебшчыне, пасля чаго мошчы святой адправяцца ў французскі горад Лізьё, дзе і захоўваюцца.

Увогуле, Беларусь – 76-я краіна свету на шляху перэгрынацыі мошчаў святой Тэрэзы. Магчыма, пасля гэтай пілігрымкі, у адпаведнасці са сваім абяцаннем, святая спашле на нашу шматпакутную зямлю “дождж ружаў”, які з’яўляецца сімвалам Божай ласкі.

Валентина Пинчук

Recent Posts

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

9 минут ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago