
Петр Гузаевский
А ў ноч з 7 на 8 верасня падчас пажару загінуў 55-гадовы Аляксандр П. з вёскі Яловая.
У пажарную службу паведамленне аб здарэнні ў Хатынічах паступіла каля гадзіны ночы. Пазваніў сусед, які пражывае на вуліцы Дворскай.
Па словах супрацоўніка РАНС, калі выратавальнікі з Ганцавіч і Раздзялавіч падаспелі на тушэнне пажару, агонь ужо вырваўся наружу і хата была ахоплена полымем.
Да прыезду пажарных аднавяскоўцы Вячаслаў Піпчанка і Аляксандр Навумік, якія аказаліся паблізу, кінуліся ратаваць людзей. Выбіўшы дзверы, яны знайшлі гаспадара, які ляжаў каля ўваходу. На жаль, было ўжо позна – чалавек задыхнуўся ад дыму.
У доме выгаралі цалкам два пакоі і згарэў дах. Аднавіць яго наўрад ці ўдасца – агонь знішчыў пабудову так, што яна ўжо непрыгодная для жылля. Пенсіянерку пакуль забралі да сябе родзічы.
У вёсцы Яловая пажар адбыўся пасля 2 гадзін ночы. У доме пражываў мужчына, і ён загінў. Пасля тушэння пажару ад хаты засталіся толькі сцены.
Супрацоўнікі РАНС адной з найбольш верагодных версій узнікнення пажараў у абодвух выпадках называюць курэнне. Аднак канчатковае заключэнне дадуць праваахоўныя органы. Праверкай па факту гібелі людзей займаецца пракуратура Ганцавіцкага раёна.
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More