Categories: Новости

Памёр ганцавіцкі паэт Алесь Каско

Нарадзіўся Алесь Каско ў вёсцы Чудзін. Скончыў мясцовую школу і паступіў у Брэсцкі  педагагічны інстытут імя Пушкіна на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры. Але не давучыўся, у 1971 годзе яго прызвалі на службу ў армію.

 Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у роднай школе і паралельна працягваў вучобу на завочным аддзяленні інстытута. Потым перавёўся на стацыянар,  скончыў філалагічны факультэт у 1976 годзе.

Пасля работы ў школе  працаваў  карэспандэнтам у Жабінкаўскай раённай газеце «Сельская праўда» (там працавала і яго жонка), потым на абласным тэлебачанні, а з 1991 года ўзначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. Некаторы час ён працаваў і ў газеце «Звязда».

Жыў Аляксандр Канстанцінавіч ў Жабінцы. Творчы шлях паэта багаты:  у свет выйшлі такія паэтычныя зборнікі як «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэнне», «45», «Трохкроп’е», «Свой камень», «Нічога больш», «Прыадхінуты небасхіл». За зборнік паэзіі «Час прысутнасці», які выйшаў у 1994 годзе, паэт быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова.

Некаторыя кажуць , што гэта палеская першабытная прырода паспрыяла таму, што Алесь Каско рана пачаў пісаць вершы. Яго бацькі – звычайныя сяляне, яны заўсёды  падтрымлівалі паэтычнае натхненне свайго сына. Першы верш паэта – «Пралескі» –  з’явіўся ў ганцавіцкай раёнцы ў 1968 годзе.

 З гэтай старадаўняй палескай вёскай звязаны жыццёвы і творчы шлях беларускага этнографа і фалькларыста Аляксандра Сержпутоўскага, там  жылі таксама казачнікі Дудар, Кулеш, Рэдкі. Але хутчэй за ўсё на станаўленне Алеся Каско як паэта вялікае ўздзеянне аказала знаёмства і сяброўства са студэнтамі-паэтамі Алесем Разанавым, Міколам Пракаповічам, Васілём Жуковічам.

10 снежня яму споўнілася б 66 гадоў. Развітанне з Алесем Каско адбудзецца ў панядзелак 27 лістапада ў Жабінцы.

Матэтыял «Алесю Каско – 60» можна прачытаць ТУТ. 

Юлия Матусевич

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago