Categories: Новости

Чаму ганцаўчане вымушаны маржаваць?

Апошні тыдзень “гарачая лінія” газеты “Ганцавіцкі час”  стала «чырвонай» ад званкоў гараджан з вуліц Заводская (дамы №№ 10, 12, 16, 21) і Будаўнікоў (№ 32). Ганцаўчане скардзіліся, што гарачая вада ў іх дамах знікла. Не крыху цёплая або, як кажуць, летняя, а менавіта гарачая – не менш за 50 градусаў па Цэльсію – з кранаў не ідзе. Менавіта такая тэмпература прадугледжана дзяржаўнымі сацыяльнымі стандартамі, каб забяспечваць захаванне санітарна-гігіенічных патрабаванняў.

“Неаднаразова на працягу мінулага лета звярталася ў ЖКГ, званіла ў службу 115 з просьбай даць нарэшце гарачую ваду, але ўсё безвынікова, — скардзіцца Таццяна Кісялевіч з дома № 10 па вуліцы Заводскай, у якой малое дзіця. — У мінулым годзе жыхары нашага дома ўжо звярталіся ў вашу газету, і гарачая вада адразу пайшла, праўда, да першага яе адключэння. Значыць, можна грэць як належыць! Мы ж плацім як за гарачую!”
Начальнік участка кацельнай гаспадаркі КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Юрый Колас сказаў, што прычына часовых перабояў з гарачай вадой у апошнія тыдзень-два звязана з тым, што ў мікрараёне да водазабеспячэння падключаецца новы жылы шматкватэрны дом. “Да канца тыдня гарачая вада будзе”, — паабяцаў у аўторак Юрый Яўгенавіч. Пры гэтым прызнаў, што тэмпература вады зараз падаецца толькі крыху ніжэй нормы, каля 40 градусаў.

У бухгалтэрыі ЖКГ таксама не адмовілі, што тэмпературны рэжым вады не захоўваецца, але пры гэтым заўважылі: “Па факту аплаты мы рабілі пераразлік і бралі аплату за падагрэў вады да тэмпературы 40 градусаў. Напрыклад, 1 кубаметр вады каштуе сёння 3769,72 рубля. За 2 кубаметры спажывец павінен заплаціць 7540 рублёў. Аднак са скідкай на падагрэў вады ў 720 рублёў за кубаметр за верасень спажывец заплаціць 6100 рублёў.  Гэта датычыцца дамоў, якія абслугоўвае жыллёва-камунальная гаспадарка. Што датычыцца жыллёва-будаўнічых кааператываў, задавайце пытанні сваім бухгалтарам”.

Такім чынам, жыхарам, дамы якіх абслугоўвае камунальная служба, кошт аднаго кубаметра гарачай вады ў верасні складзе 3050 рублёў. Са слоў і разлікаў, прадастаўленых бухгалтарам ЖБК-11 Таццянай Рулінскай, выходзіць, што вартасць кубаметра гарачай вады у верасні складала 2610 рублёў. Жыхары ЖБК-28 за верасень заплацяць па тарыфе — па 3769,72 рубля за кубаметр.
Атрымліваецца, адна і тая ж вада жыхарам розных дамоў пастаўляецца па рознай цане?

Таццяна Кісялевіч мае рацыю, калі гаворыць: “Спачатку трэба хвілін пяць спускаць ваду, каб пасля карыстацца ледзь падагрэтай. У мяне малое дзіця, якое нельга мыць у вадзе такой нізкай тэмпературы”.
Вечарам 12 кастрычніка праводзім няхітры эксперымент. Спачатку спускаем ваду да той пары, пакуль не пойдзе цёплая, набіраем яе ў тазік і правяраем “на локаць”: холадна. Апускаем тэрмометр, які больш дакладна вызначыць тэмпературу.

Вынікі эксперыменту паказалі: мы затрацілі 5 мінут, каб спусціць 23 літраў вады у каналізацыю (зразумела, туды ж адначасова спусцілі і свае грошы) і атрымалі ваду тэмпературай 22 градусы. Дарэчы, яна не пацяплела на працягу ўсяго вечара.

Такім чынам, спажывец з месяца ў месяц аплачвае: столькі кубаметраў далека не гарачай вады, колькі наматвае “чырвоны” лічыльнік і колькі ён на самай справе не траціць; нявыкарыстаную ваду, спушчаную ў каналізацыю; дадатковую энергію — газ ці электрычнасць, неабходную, каб самастойна падагрэць ваду да неабходнай тэмпературы. Інакш кажучы, плаціць за паслугу, якую атрымлівае не ў поўным аб’еме і няякасную. Плаціць не толькі грашыма, але і нервамі, здароўем.

Уявім, як бы мы паводзілі сябе, каб у магазіне заплацілі за кілаграм нармальнай каўбасы, а нам далі толькі 700 грамаў сапсаванай? На жаль, з паслугамі ЖКГ не так усё бачна, таму людзі абураюцца і плацяць, плацяць і абураюцца…

Узнікаюць пытанні да спецыялістаў КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” і райвыканкама: чаму ў Ганцавічах не дзейнічае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг” ад 16 ліпеня 2008г. № 405-З, які абавязвае выканаўцу прадастаўляць паслугі належнай якасці? Куды ідуць пераплачаныя за няякасную паслугу грошы? Рэдакцыя “ГЧ” пачакае абгрунтаваныя адказы і абавязкова вернецца да тэмы.

А вось на пытанне чытачоў газеты, што рабіць, калі вада ледзь цёплая, а вымушаным маржаваннем займацца не хочацца, адказ адзін: дзейнічаць, узброіўшыся заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Бо пад ляжачы камень вада не цячэ.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

13 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago