
Традыцыя, якая была парушана пяць гадоў назад, адрадзілася дзякуючы прапанове старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча – каб у кожным аграгарадку раёна стаяла елка. Стараста в. Кукава Іван Муха расказаў: “Раней навагодняя елка, упрыгожаная цацкамі і рознакаляровымі агнямі, каля мясцовага сельскага Дома культуры збірала шмат аднавяскоўцаў, якія разам весяліліся, гулялі, вадзілі карагоды. Сёлета ў вяскоўцаў зноў з’явілася такая цудоўная магчымасць”.
Навагоднія елкі ўстаноўлены і ў іншых аграгарадках. Запаліла свае агні лясная прыгажуня ў Хатынічах, Агарэвічах, Малькавічах, каля адміністрацыйных будынкаў Хатыніцкага, Агарэвіцкага і Малькавіцкага сельвыканкамаў. Цэнтр аграгарадка “Люсіна”, як і некалькі гадоў назад, таксама ўпрыгожвае елка. “Мы ўжо некалькі гадоў не ставілі яе пасля таго, як дзеці павыкручвалі лямпачкі і ледзь не нарабілі бяды. Сёлета елка зноў дорыць радасць жыхарам вёскі”, – патлумачыла старшыня сельвыканкама Марыя Занька. Могуць збірацца пад навагоднімі елкамі і жыхары аграгарадкоў “Востраў”, “Чудзін” – каля адміністрацыйнага будынка СВК “Крышылавічы”, каля СДК ў Чудзіне. Упрыгожаны елкі і ў некаторых вёсках раёна. Так што да сустрэчы Новага года вяскоўцы гатовы!
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More