Categories: Новости

Ганцаўчане збіраюць подпісы, каб дыхаць чыстым паветрам

Агулам жыхары сабралі 14 подпісаў для таго, каб на вуліцы названай ў гонар класіка беларускай літаратуры адбыліся змены. Бо, як кажа сам жыхар “у нас няма чым дыхаць, калі праедзе аўтамабіль на хуткасці больш за 40 кіламетраў.  Вокны таксама немагчыма адчыніць, бо ўся хата адразу напаўняецца пылам. Бялізну не вывесіць на вуліцу. Як у пустыні якой-небудзь жывём!”

Эх, дарогі, пыл да туман!

Каму лепей ад падсыпкі, або спадзяванне на дажджы

“ГЧ” ужо аднойчы рабіў матэрыял пра гэтую вуліцу ў 2017 годзе. Але тады сітуацыя была іншая. Тры гады таму не праходзіла і дня, каб які кіроўца не спыніўся на вуліцы вядомага песняра на паўгадзінкі і не паўдзельнічаў па пераадоленні перашкод і выпрабавання свайго аўтамабіля на праходнасць. Ямкі на дарозе былі не жартоўныя – грузавікі, лесавозы ды і легкавушкі закопваліся ў іх на раз. Праскачыць моглі  толькі супер-прафесіяналы ці шчасліўчыкі. Калдобіны кожную восень і вясну так засасвалі колы, што здавалася машыны “прыклейваліся” да кашавіднай масы.

Сітуацыя, па словах жыхароў, змянілася ў 2018 годзе. Здавалася, што шматгадовая барацьба за добраўпарадкаванне нарэшце скончылася. Гарадзкімі ўладамі была зроблена падсыпка вуліцы пяском і жвірам. Уздоўж дарогі усталявалі дарожныя знакі, забараняючыя праезд вялікагрузнага транспарту.

Але ці стала ад гэтага лепей? Бруд, ямкі, калдобіны змяніліся на слупы пылу ад якога няма чым дыхаць. Самі жыхары празвалі сваю вуліцу “шматпакутнай”, бо яна ім каштуе нерваў, здароўя, хаджэння па кабінетах і розных інстанцыях. Пытанне добраўпарадкавання вуліцы застаецца адкрытым па сённяшні дзень.

Эх, дарогі, пыл да туман!

Міхаіл Канановіч на гэты конт кажа:

“Калі па дарозе едуць аўтамабілі, то з хаты не выйсці. Школьнікі, якія ідуць са школы, таксама трапляюць у гэтыя воблакі пылу, які асядае на адзежы і трапляе ў лёгкія. Чым дыхаюць дзеці?” Па словах пенсіянера, аўтамабілі гоняць адзін перад адным, каб не глытаць пыл і заставіць чыстай сваю машыну. Ад гэтых гонак не відаць ні свету, ні сонца, бо на хуткасці 60 – 100 кіламетраў утвараецца “пылавая бура”.

У мінулым годзе, пенсіянер хадзіў да старшыні райвыканкама Уладзіміра Бялова. Падзякаваў за тое, што вуліцу падсыпалі, машынам стала лепей, бо не гразнуць. Але таксама сказаў і пра тое, што праблема да канца не вырашана… На што пачуў адказ: “Можа дажджы пойдуць. Тады пылу не будзе”.

—Было і такое, што да нас на прыязджалі супрацоўнікі ДАІ. Яны пастаялі некалькі дзён, абмяжоўваючы хаду транспарта да 40 кіламетраў, а потым іх не стала. І зноў вярнуліся пылавыя слупы і аблокі, — кажа Канановіч.   

Эх, дарогі, пыл да туман!

Сваімі вачыма

Журналісты “ГЧ” праехаліся па вуліцы Янкі Купалы і Гастэлы, каб упэўніцца, што насамрэч адбываецца на ёй падчас руху аўтамабіляў. Відовішча, канечне, яшчэ тое!

На вуліцы стаяў прыпаркаваны аўтамабіль аднаго з жыхароў, які ўвесь пакрыўся пылам. Транспарту на вуліцы ў абедзенны  час дастаткова, каб пабачыць, якая тут язда. Нават на невялікай хуткасці за машынамі цягнуцца пылавыя аблокі і незадаволеныя твары, бачучы, што іх здымаюць на камеру, яшчэ больш запавольваюць хаду. Адзін з аўтамабіляў, разагнаўшыся да 60 км, даў такога пылу, што здалося, настаў Апакаліпсіс з фільму “Шалёны Макс: дарога лютасці”.

Абутак і курткі прысутных на вуліцы адразу пакрыліся пылам і нехта нават зачыхаў. Да журналістаў і Міхаіла Канановіча, які распавядаў пра становішча з дарогай, падыйшла бабуля, таксама жыхарка названай вуліцы. Яна таксама за тое, каб было праведзена добраўпарадкаванне іхняй вуліцы належным чынам.

Эх, дарогі, пыл да туман!

Лесапункт пайшоў у аб’яздную

—Дарогу ў нас пачалі рабіць у 2017 годзе. Я быў нават у камунгасе. Казаў там, каб паставілі абмежавальны знак на хутасць да 40 кіламетраў. А мне намеснік дырэктара Сяргей Вайцешык у адказ “які табе знак трэба”?

 “Ганцавіцкі лесапункт”  шмат год вазіў лес па нашай дароге. Пры мінулым старшыні райвыканкама Аляксандры Саланевічы паўстала пытанне заасфальтаваць дарогу, каб язда перастала быць праблемнай. Саланевіч зацвердзіў, што дарогу заасфальтуюць, але наступным чынам. Пяцьдзесят працэнтаў на асфальтаванне выдаткуе бюджэт раёна, а другія пяцьдзесят  — “Ганцавіцкі лесапункт”. Але гэтага не адбылося. Машыны з лесам пачалі ездзіць у аб’яздную. Мы ж за пуцействам жывём. Хіба мяркуюць, што тутэйшым сойдзе і такое паветра, — працягвае заклапочаны жыхар.  

Эх, дарогі, пыл да туман!

Што можна зрабіць і што будзе рабіцца

З дарожным пытаннем жыхароў вуліц Гастэлы і Купалы мы звярнулісь да прадстаўнікоў улады Ганцавіцкага раёна, каб яны пракаментавалі сітуацыю. Што ж усё ж такі можна зрабіць з вызначанай праблемай? Што ў планах на дарогу ўвогуле?

Віталій Расціслававіч Пракурат, намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама:

“Пакуль нічога рабіцца не будзе. У планах асфальтаванне дарогі ёсць. Але мы жывём па сродках”.

Вячаслаў Леанідавіч Гуліцкі, начальнік ДАІ:

“Жыхарам вуліц Гастэлы і Купалы трэба звярнуцца ў камісію па бяспецы дарожнага руху, каб усталявалі знак хуткасці да 40 км. Камісія разгледзіць пытанне і прыме рашэнне. Калі будзе станоўчы адказ, тады камісія накіруе прадпісанне ў ЖКГ, каб усталяваць знак. Я асабіста праедусь па гэтай дарозе і адрэагую на пытанне”.

Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў, старшыня Ганцавіцкага райвыканкама:

“Асфальт пракладваць ніхто не абяцаў. А вось вада хутка павінна прайсці праз вуліцы, бо трубаправод будзе ісці на вёску Ганцавічы. Пакуль не будуць выкананы гэтыя мерапрыемствы, ні пра які асфальт не можа бць гаворкі. Узгаданыя вуліцы падсыпаліся пяском і жвірам па просьбе жыхароў, бо там з каляскамі жанчыны не маглі хадзіць. Мы плануем там паставіць знак “40”. Ніякіх подпісаў жыхароў для гэтага не трэба.  Але зараз паставіць знак таксама не проста. Яго трэба ўносіць у схему дарог. Мы пытанне вырашаем”.

Чытайце працяг гісторыі тут: Дорога по улице Гастелло в стиле Безумного Макса

Эх, дарогі, пыл да туман!

Александр

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago