Categories: Новости

Пад бел-чырвона -белым крылом Лемяшэўскі праляцеў над Ганцавічамі

Свой новы мотапараплан Міхаіл Іосіфавіч спачатку выпрабаваў пад час невялікай трэніроўкі за вёскай Ганцавічы, дзе падняўся на некалькі соцен метраў. Прабыў у паветры ён каля пяці хвілін. Палёт над Ганцавічамі доўжыўся каля 20 хвілін.

Пасля палёту і удачнага прызямлення аўтар гэтага артыкула папрасіў Міхаіла Лемяшэўскага падзяліцца ўраджаннямі і адказаць на пытанні, якія, спадзяемся,будуць цікавы і чытачам «ГЧ».

– Міхаіл Іосіфавіч, Як выглядае наш город з вышыні птушынага палёту? Якое адчуванне?

– Проста здорава! Гэта нават цяжка перадаць словамі. На душы такое адчуванне, што захоплівае дух. Калі ты ў паветры, то на зямлю глядзіш, напэўна, як птушка. Зверху знаёмыя будынкі і вуліцы выглядаюць па-іншаму, людзі і машыны быццам мурашы і ты над імі ляціцш, быццам птушка, і вецер у вышыні моцны і тэмпература значна ніжэй, чым на зямлі.

– Адкуль такое незвычайнае для нашай мясцовасці захапленне?

– Прыкладна год таму ўбачыў у свайго сябра з Люсіна Янкі Жалезнага дэльтаплан. Вось наглядзеўся і сам зацікавіўся і загарэўся марай працялець над мясцінамі, дзе нарадзіўся, дзе жылі мае прадзеды, прапрадзеды, над Ганцавічамі, дзе я шмат гадоў жыў і дзе выраслі мае дзеці.

– Чаму выбралі параплан, а не дэльтаплан?

– Дельтаплан больш выкарыстоўвацца ў горнай мясцовасці, а на мотапараплане можна ўзляцець з роўнай зямлі. Ды і ў практычным плане яго можна выкарыстоўваль для абследавання тэрыторый, пошуку людзей, напрыклад, якія згубіліся на балоце. Гэта самы танны і мабільны сродак перамяшчэння па паветры.

– І колькі гэта “танны” сродак каштуе?

– Непараўнальна танней, чым патрыманы верталёт ці самалёт. А калі без жарту, то такі мотапараплан у камплекце з такімі рознымі неабходнымі рэчамі, як шлем, рацыя, відэакамера і інш – амаль 6 тысяч еўра. Немалыя грошы, але мара гэтага каштуе.

– А вось крыло вам выпадкова трапілася бел-чырвона-белага колеру, ці як?

– Невыпадкова. Сам выбраў. Для мяне гэтае спалучэнні колераў святое. Гэта сімвалы маіх продкаў, таму што беларус. Свядомы беларус.

– Я сачыў за палётам ад пачатку старта і да прызямлення і зразумеў, што першы раз без падрыхтоўкі вось так проста паляцець нельга. Дзе навучыліся гэтаму майстэрству?

Як і многія жыхары Ганцаўшчыны, я ўжо шмат гадоў працую ў Расіі. Знайшоў на сайце ў Піцеры клуб «Вінговер», выйшаў да іх, прайшоў вучобу, налятаў пэўную колькасць гадзін.

Адразу хачу сказаць, што самастойна авалодваць такой тэхнікай не пажадана – вельмі вялікая рызыка. Вось і пад час гэтага палёту парывы ветра ледзьве не развярнулі і не склалі крыло.

– А калі сапраўды ўзнікне непрадказальная сітуацыя ў паветры, напрыклад, рухавік захлохне? Что тады?

Калі рухавік заглохне, гэта не страшна. Калі ёсць вопыт, пілот спланіруе і зробіць пасадку без праблем. Небяспечна, калі перакруціць крыло. Калі на вышыні некалькі соцен метраў, то можна зноў яго напоўніць паветрам ці выкарыстаць парашут. А калі менш за сто метраў, то гэта небяспечна.

Многія, напрыклад, купляюць байкерскія матацыклы, гоначныя машыны, каб адчуць хуткасць, ад якой таксама дыханне перахоплівае. А чаму вас «пацягнула» у неба?

– Так на матацыкле ці машыне даішнікі ўвесь час будуць спыняць, а ў паветры не дастануць – яны яшчэ не лятаюць. (Смяецца) Жартую, канешне. Мотапланерызм – гэта зусім іншае адчуванне. Мне хацелася паглядзець не толькі самому і праляцець, але і паказаць людзям, як выглядаюць нашы мясціны з вышыні.

Для гэтых мэт купіў спецыяльную відэакамеру, і калі на сваім сайце вы размесціце відэа, то і чытачы «Ганцавіцкага часу» убачаць тое, што бачыў я з вышыні птушынага палёту.

Валентина Пинчук

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

15 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

17 часов ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

19 часов ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

20 часов ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

20 часов ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

21 час ago