Categories: Новости

Міліцыя павышае рэйтынг даверу ў насельніцтва

Свята ўдалося на славу. На гулянне сабралося вельмі шмат народу. Мерапрыемства было так удала арганізавана, што кожны чалавек, незалежна ад узросту, мог знайсці сабе занятак па інтарэсах. Водгукі аб мерапрыемстве былі самымі найлепшымі, незадаволеных не знайшлося. “Нават 1 мая не сабралася столькі людзей”, – адзначыла Наталля Мелехавец.

Аднымі з самых чаканых падзей мерапрыемства для гасцей свята сталі паказальныя выступленні супрацоўнікаў АМАП палка ППСМ УУС Брэсцкага аблвыканкама па вызваленні захопленых заложнікаў з выкарыстаннем зброі і дымавых сродкаў. У чаканні відовішча людзі ад малога да вялікага выстраіліся ўздоўж вуліцы Гагарына. І тут пачаліся стрэлы, выбухі – дзеці ў плач, мамы з імі кінуліся ў сквер. Усё прайшло імгненна. Некаторыя прысутныя адчулі расчараванне, але толькі таму, што супрацоўнікам АМАП спатрэбілася ўсяго каля адной хвіліны, как вызваліць заложнікаў з машыны. Вялікую ўвагу людзей прыцягнулі пляцоўкі са зброяй і абмундзіраваннем. На ўсё гэта можна было не толькі паглядзець, а патрымаць у руках аўтамат Калашнікава, паспрабаваць зарадзіць яго патронамі і сфатаграфавацца. Не менш папулярнымі былі і конкурс на перацягванне каната і бітва на бервяне. А колькі шчасця і гонару было ў тых пераможцаў, якіх на галоўнай сцэне ўзнагародзіў сам начальнік Ганцавіцкага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Аляксей Яроменка!

Добра паказалі сябе супрацоўнікі міліцыі і ў творчых выступленнях. Мужчынская вакальная група Ганцавіцкага РАУС некалькі разоў падымалася на сцэну і дэманстравала свае выдатныя вакальныя дадзеныя. Разам з нашымі ахоўнікамі парадку на сцэне выступалі і навучэнцы Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча і артысты мясцовай самадзейнасці. Пацешыў слухачоў і запрошаны аркестр МУС з Гродна.

Але супрацоўнікі міліцыі не толькі забаўлялі ганцаўчан і гасцей горада. У людзей была магчымасць задаць любыя пытанні супрацоўнікам аддзела па грамадзянстве і міграцыі, супрацоўнікам ДАІ, аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, а таксама пазнаёміцца з працай участковых інспектараў міліцыі. На адным з кансультацыйных пунктаў праводзілася агітацыйна-тлумачальная праца па пытаннях паступлення ва ўстановы адукацыі сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь.

Па інфармацыі, якая стала вядомай з неафіцыйных крыніц, арганізаваць мерапрыемства ганцавіцкія міліцыянеры вырашылі, каб павысіць рэйтынг даверу ў насельніцтва, бо адна з апошніх праверак і апытанняў жыхароў Ганцаўшчыны паказала, што гэты паказчык зменшыўся.

Па словах начальніка міліцыі Аляксея Генадзьевіча, ініцыятарам гэтага мерапрыемства стаў Ганцавіцкі РАУС. Была пастаўлена задача пазнаёміць грамадзян з супрацоўнікамі РАУС, паказаць і расказаць, чым яны займаюцца. Ён сказаў таксама, што ў тым, каб у нашым горадзе прайшло такое мерапрыемства, ёсць заслуга аддзела культуры райвыканкама і ЮІДаўцаў.

На свяце працавалі прафілактычныя пляцоўкі “За здаровы лад жыцця!”, “Скажы наркотыкам “НЕ”, “За чысціню горада”, выставы «Гісторыя Ганцавіцкага РАУС», дзіцячых малюнкаў і вырабаў на тэму «Міліцыя вачамі дзяцей», узбраення Ганцавіцкага РАУС і атрада міліцыі асобага прызначэння.

Па словах ганцаўчан і гасцей, міліцыянеры арганізавалі сапраўднае свята, якое надоўга запомніцца.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago